адзін на сьвеці, што ён так зычыніў табе сьвет. Нічога ты ня відзіш, усё дно як табе хто закрыў сьвет. Узмацн. Свет пазачыняць (пазачыніць, пазакрываць, пазакрыць). Hi так вам ужо сьвет пызычынялі, як вы гаворіця. Яны i сьвет пызычыніць ні пысьцісьняюцца. Самі сабе пызыкрывалі сьвет i большы ніхто. Працягл.-фінальн. Свет назачыняць (назакрываць). Нызычыняіця вы сьвет Сямёнывым, яны вас прыздравюць хырашэнька калі-нібудзь. Нызыкрываў сьвет, ну й ладна, ну й хырашо. Свет клінам (на клін) не сыйшоўся (не сыйшоў). Пра наяўнасць выбару. Ны каўшоўскіх мальцых сьвет кліным ні сыйшоўся, ні такея ўжо яны рыззылатэя. Пакуля сьвет кліным ні сыйшоў, будзіць i ёй чылавек. Ішчэ сьвет на клін ні сыйшоўся, ня будзіць тэй — другей найдзіцца. Ны Лаўріну сьвет на клін ні сыйшоў. Свет клінам (на клін) сыйшоўся (сыйшоў). Ці вам у етый дзяреўні сьвет кліным сыйшоўся? Во, дужа буду па іх плакыць, сьвет мне на іх кліным сыйшоў. A ці на ім адным сьвет на клін сыйшоўся? Светлая галава, звыч. іран. Разумны. Во дзьвініцца сьветлыя гылыва, січас усё як па нітычкі рызьвядзець. Свет не відзеў. Пра незвычайныя з'явы, прадметы, якасці i г. д. Такіх атрях, як вы, сьвет ня відзіў. Што там гываріць, еткыга ішчэ сьвет ня відзіў. Зак. Свет не ўвідзець. Большы такой дураты сьвет ня ўвідзіць. Свет прахадзіць. Усюды бываць, шмат падарожнічаць. Мыладзейшымі троху яны сьвет прыхадзілі, іх усюдых було поўна. Зак. Свет прайціць. Ен ужо сьвет прашоў. Сьвет прайдзі, такога ня ўвідзіш. Зы нядзелю яны сьвет пройдуць. Узмацн.-множн. Свет папрахадзіць (папрайціць). Пракудзістыя хлопцы, яны сьвет пыпрыхадзілі. Сьвет папройдуць, а свайго ня ўпусьцюць, даб'юцца, што задумылі. Свету белага не знаць. Быць празмерна занятым, цяжка працаваць. А ніхай яно i ж жысьцю такою, ні хачу я такея жысьці — жыць i сьвету белыга ні знаць. Яны так ужо стыряюцца, хвытаюць, што ні знаюць свету белыга. Гл. Не в і д з е ць свету. Свінней (сабак) не пасвіць (не пасцівіць), іран. Не мець патрэбы ні ў якіх узаемаадносінах. Мне зь імі сьвіньней ні пасьвіць, ніхай хуць i пызыхлынуцца адз
Дадатковыя словы
бўдзь, дабюцца, зявы, пракўдзістыя, пызыхлынўцца, ўпўсьцюць
2 👁