Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Сам] чорт нагу зломіць (зламаець, пераломіць, пераламаець, паламаець, паломіць), буд., пр. Пра немагчымасць разабрацца. У вашым роілі сам чорт нагу зломіць. Я тама i рызьбірацца ні стаў, тама сам чорт нагу злумаў ба. С тваімі аб'ясьненьнімі сам чорт нагу піряломіць, а ні найдзіць. Як жа тут іскаць, тута сам чорт нагу пірілумаіць. У вашым пырядку сам ба чорт нагу пулумаў. Ну вас i з вашыю пунію, у ёй сам чорт нагу паломіць. С табою рызьбірацца— дык чорт нагу зломіць. Hi палезу я ў ета рыгазьзё, тута i чорт нагу злумаіць. Ныгырадзілі, ныставілі ўсяго, што чорт нагу піряломіць. Чорт нагу пірілумаіць, пакуля выбіріцца ат'етуліцька. Тама зь еткім громыздым чорт нагу пулумаў ба. Посьлі, як твае пріяччыкі пыхызяйствывылі, дык ба чорт нагу пыламіў перша чым рысхлібацца. [Сам] чорт не брат. Пра таго, каму шанцуе, лёгка даецца. Лёніку сам чорт ні брат, раз у яго Лыўрінок цесьцім. Ты стала быгачкыю, цяперя табе сам чорт ні брат. Ды я віджу, што твайму дзядзічку ужо чорт ні брат, унацкыўся у Дуброву езьдзіць. Самый раз. Якраз у меру. Мне етыя бацінкі самый раз, вазьму. Кажыцца, нямнога, а самый раз несьдь, болыны i ні дынясеш. Самый раз выхадзіць, пад вечыр ні так жарка. Міцік табе самый раз будзіць — луччы пару гультаёў i ні пыдбяреш. Самый сок, жарт. Вышэйшай якасці. Яго гады — самый сок, відзіш, красуіцца чылавек. Дзеўка — самый сок, ёй ішчэ підзьдзісяці німа. Параўн.: Раз ня сыпліцца пясок, значыць, возрыст — самый сок. Сарвацца з языка. Нечакана быць выказаным, сказаным. Я й ня думыла нічога гываріць, яно само неік сырвалыся зь ізыка. Н е за к адзінк. Сарвывацца (зрывацда) з языка. А ты слухый i думый, ніхай ні сарвыідца зь ізыка. У цябе стала зрывацда зь ізыка ня тоя, што нада. Сарваць (атарваць) галаву. Пакараць вельмі сурова. Сь цябе даўно нада було сырваць гылаву, тады б ты ні адурюваў етык, пыспыкайнеў ба. Дажджэцца, сарвуць гылаву с такою ухваткыю. Зь яго выдзілкымі я атырваў ба гылаву i сыбакым выкінуў, ніхай ба тады папрыгыў, як хацеў. Незак., рэдкаўж. Сарвываць (атарвываць) галаву. Многа ты ўжо сарвывыў гылаву з бысякоў сваіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абясьненьнімі, атетуліцька
1 👁
 ◀  / 273  ▶