лабрэты, на свой хлеб піріхадзіць нада. Зак. Сесць (перайціць) на свой хлеб. Сеў на свой хлеб, дык асьціпяніўся, пры сям'ю думыіць. Мы як піряйшлі на свой хлеб, у мяне i ну душэ пыляхчэла. Узмацн.-множн. Пасесць (паперайціць) на свой хлеб. Пысядзіця на свой хлеб, тады ўжо рыспыріджайціся як хочыця. 3 намі бацька доўга ня чыкыўся, мы рана пыпіряйшлі на свой хлеб. Садзіцца ў лужу (калошу, калош). Ставіць сябе ў недарэчнае, смешнае становішча. Ня первый раз яму садзіцца ў лужу, усігда выскакыідь зь ізыком, як сыбака с хвастом. Раз ні пынімаіш тута, што ды чаго дзелыіцца, садзіся ў калошу. Пулюбуйсь-ка, як твой друг садзіцца ў калош. Зак. Сесць у лужу (калошу, калош). Так сеў Міця ў лужу, што сам сабе ня веріць дайжа. Нізашто яны ня думылі, што так ніажыдынна сядуць у калошу. С пырысятымі Грішычка сеў у калош. Узмацн.-множн. Пасесць у лужу (калошу, калош). Паселі ў лужу, дый здорыва, уся дзяреўня хахочыць зь іх. Глядзіця, глядзіця, пысядзіця ў калошу, астрейкыўцы ня лыкым шыты, іх трудна правесьць у чом-небудзь. Ай-я-яй, як вы паселі ў калош, нашто вам було брацца зы такоя дзела. Садзіцца ў свае сані. Брацца за тое, да чаго здатны. Нада ўсігда садзіцца ў свае сані, што можыш дзелыць, за тоя й бяріся. Зак. Сесць у свае сані. A ці ў свае ж ён сані сеў, твой Стасік. Узмацн.-множн. Пасесць у свае сані. Кылі вы пысядзіця ў свае сані, то можа якей толк палучыцца, а так ня відна толку. Г л. С а д з і ц ц а не ў с в а е с а н i. Садзіць (саджаць) за адзін (круглый) стол, кніжн. Прымаць захады да прымірэння. Трудна еткіх чарцей садзіць зы адзін стол. Ты пыдзівілыся б, як яны Машку с Сашкым садзілі за круглый стол. Каторыя ўремя сыджаюць іх зы адзін стол, мірюць. Я пыдзікуюся, як ты іх будзіш сыджаць за круглый стол. Зак. Пасадзіць за адзін (круглый) стол. Айдзе ты Пуўлючынят с Кындратывымі пасодзіш зы адзін стол. Во каго яны пысадзілі за круглый стол! Працягл.-фінальн. Насадзіць (насаджаць, дасадзіць, дасаджаць) за адзін (круглый) стол. Нысадзіла йна Манькіных зы адзін стол, грызуцца ўжо за нешта. Нысадзіў за круглый стол, пушуць абоя сымаго. Нысыджаіш, нысыджаіш за круглый стол, палучыш ласку ат усіх ат іх. Во дысадзіў зы адзін стол, ці відзіш, што
Дадатковыя словы
грызўцца, пыдзікўюся, пўшуць, сямю
1 👁