Светлай памяці бацькі Фёдара Дзянісавіча прысвячаецца ПРЛДМОВЛ Кніга з'яўляецца прадягам слоўніка дыялектнай фразеалогіі Мсціслаўшчыны. Яго першыя часткі выйшлі з друку пад назвамі «I коціцца i валіцца» (1972) i «I сячэ i паліць» (1974). Слова за слова... Так гавораць на Мсціслаўшчыне (ды i ў іншых месцах) пра тое, як пачынаецца размова. Слова за слова i разгаварыліся, спярва так, а тады i пазнакомШся. Слова за слова, а тады гляджу на яго: а няхай цябе,— ета ж Купрэеў унук! Слова за слова, з малага перайшлі у болыиае, а после i ў балыиое зайшло. Адначасова гэты выраз вельмі дакладна перадае i структурную своеасаблівасць фразеалагізма як моўнай адзінкі. Шчыльна заходзяць у ім «слова за слова», модна зрастаюцца i зліваюцца яны адно з другім, ператвараючыся ў кароткія, але выразныя i змястоўныя ўвасабленні паняцдяў, ёмістыя, дакладныя характарыстыкі прадметаў i з'яў. Слова за слова... Так нараджаюцца фразеалагізмы, таму i вынесен гэты трапны народны выраз у загаловак. У гэтай кнізе спосаб апрадоўкі фразеалагізмаў i ix падача засталіся тыя ж, што i раней. Пры дзеяслоўным загалоўным фразеалагізме падаюдда ўсе дэрыватыўныя ўтварэнні. У адным артыкуле прыводзяцца блізкія па значэнню фразеалагізмы i іх варыянты. Пры падачы блізказначных адзінак робяцда адсылкі да іншых форм. Адсылкі даюдца таксама i на першыя часткі слоўніка. Рэестравыя фразеалагізмы падаюцда ў літаратурным запісу, a ілюстрадыйныя прыклады прыводзядда ў спрошчанай транскрыпдыі. Значнае месца ў кнізе займаюць параўнальныя звароты. Аднак у слоўнік уключаны такія з іх, якія маюць толькі знешняе падабенства да звычайных параўнальных канструкцый i значэнне якіх не выводзідда з параўнання i
Дадатковыя словы
зяў, зяўляецца
6 👁