Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Рукі памыць, адзінк. Абрадавацца, зрабіць з ахвотай. Кылі за ету кыравёнку даюць шэсьць сот, ніхай рукі памыіць i аддасьць. Рукі прычаляць. Знаходзіць занятак. Работнік зь мяне ні ахці якей, ну трошку ж i я рукі прічыляў. Зак. Рукі прычаліць. Усё неік ідзедь на звод, рукі прічаліць не к чыму. Як рукі прічэліш айдзе, i то луччы, чым нічога ня дзелыўшы. Узмацн. Рукі папрычаліць. Толька рукі пыпрічалілі, а работа — ікая там была работа. Рукі развязаліся, np., буд. Пра атрыманне поунай свабоды. Як я рад, што рукі рызьвізаліся, i цяперя я ні ат кога ні завшіу. Жду — ні даждуся, калі ў мяне рукі рызьвяжуцца. Незак., рэдкаўж. Рукі развязываюцца. У цябе рукі рызьвязывыюцца, пріедуць i зыбяруць мальгву, a ў мяне клопытыў ды клопытыў. Параўн. Р а з в я з ы в а ць p у к i. Рукі (руку) не прасунуць (не праціснуць). Не ўшчам'щца, не ўладкавацца, не знайсці месца. Чаго іх набілыся, што рукі ні прасунуць. Што, кылі мы паткнуліся, тама рукі нійдзе ні праціснуць. Куды тут лезьць, кылі руку ні прасуніш нійдзе. Руку нійдзе ні працісьніш, людзей бітком набіта. Рукі ў бокі. Ганарыста i задзірыста. Ходзіць рукі ў бокі, ніхто яму ня ровін. А што яму, рукі ў бокі прагулііцца i ўсё. Рукі ў бокі i пашоў у скокі. Рукі ў брукі. Без працы, без заняткаў, без справы. Пыхаджыіць рукі ў брюкі, што яму дзелыіцца. Рукі ў брюкі i пасьвістывыіць, узяцца за што ні прітуркыіш. Рукі чэшуцца (свярбяць), цяп., np., буд. Пра жаданне неадкладнага дзеяння. Калі рукі чэшуцца, схадзі вун гірібярі троху хворыст. Даўно рукі чысаліся на тэй асіньнічык. Каму ета рукі сьвярьбелі раськідывыць ета гайно, ліжала ў кучы — ніхай ба ліжала. Есьлі рукі дужа будуць сьвярьбець, бульбы ныцігаіш. Пачын. Рукі зачасаліся (засвярбелі), np., буд. Рукі зычысаліся ны рябінкі, што лі Заліўкіныга аборка. Ніхай увідзіць такоя кольля, зразу рукі зысьвірьбяць. Непаўн. Рукі пачасаліся (пасвярбелі), np.j буд. Ніхай, рукі пачэшуцца i асядзіцца. Тыкая лашчына была, рукі ў Лаўріна пысьвярьбелі. Законч. Рукі адчасаліся (адсвярбелі). Большы ён нічога ня хочыць, рукі аччысаліся. Ацьсьвярьбелі рукі, большы i ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паткнўліся, прагў, прітўркыіш, ўшчамщца
3 👁
 ◀  / 273  ▶