Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
кі. Такая лам'ё, такоя гультайё, што tia сьвету хадзіць ліняцца. Лахадан (лыхыдан) м., абраж. Каханак. Бягі к свайму лыхыдану, явіўся ўжо. Лучаць, -ю, -іш; незак. Падладжвацца, трапляць. Сыма я да горыда ні дывылакуся, лучаю пыпрасіць каго купіць што-небудзь. Мальскій прым. Малы, Ці мальскій дзень у жніво, выстый-ка сагнутый. Мамыра (мамыря) м. i ж., іран. Надзьмутая, замкнутая, капрызная асоба. Ваша мамыря i з дыплатыю niкому ні нада. Муравіны мн. Прадяг хрэсьбін на наступны дзень. Hy муравіны завуць самых блізкіх, усіх ні зьбіраюць. Мярло м. i ж. Абжора. Ці помніш Сярьгея? — во мярло быў, айдзе ў ім што месьцілыся. Мярнічый м., жарт. Меральшчык. Ну сколька ты, мярнічый, намеріў нам сяньня? Мятнейшый прым. Адметны, болын паважаны. Дзяніс пыпрасіў мятнейшых, вязуць пы дзяреўні ету хату, а Карпа: хадзі ні пусьці хату пыкласьць. Набойшчьік м. Той, хто набіваецца сваім таварам. Ходзіць набойшчык з богымі, яны чуць ліпяць, ніхто ні бярець. Набойшчыца ж. Тая, што набіваецца сваім таварам. Ідзі ты к чорту, набойшчыца, c тваім тряп'ём. Наброд м. i ж. Зброд. Наброд быў хлопіц, дзеўкі ат яго плакылі. Ну ŭ наброд карова, глядзі i ня ўгледзіш. Нажадацца (ныжадыцца), -юся, -ісься; зак. Нахапацца, здаволіцца, задаволіць сваю сквапнасць. Ці знаіш ты сам, калі твыя душа ныжадыіцца ўсяго ўсякыга. Накрутка ж. Балаўніца. I яе накрутка тыкая самыя, нічога ня слухыіць, джвухнулі куды-то. Налаб (налыб) прысл. Набгом, адразу, у адзін прыём. Дзьве кружкі мылыка адну за дною налыб i пайшоў. Налузнуцца, -ецца; зак. Намеціцца, паказацца. Якей цьвяточык нулузьнецца — зацьвіў i ссох, бульба ў сухой зямле ляжыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

джвўхнулі, дывылакўся, ламё, тряпём
0 👁
 ◀  / 273  ▶