Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Калапэза (кылапэза) м. i ж. Няўдаліца. Помніш Мірёна, у яго дычка тыкая кылапэза была. Каржавый (кыржавый) прым. Надакучлівы, непажаданы. Узноў етый кыржавый вылакецца. Кармлёта ж. Кармленне; харчаванне, ежа. Кармлёта пычынаіцца зраньня i да вечыра. Жылі мы ў Аніса, во ста была кармлёта! Кархаць (кархыць), -ю, -іш; незак. Ледзь жыць, ліпець; моцна кашляць. Кылі так кархыць, дык луччы саўсім ня жыць. Кацманогій (кыцманогій) прым. 3 нагамі, аброслымі пер'ем, пакрытымі шэрсдю. Кыцманогій-кыцманогій пятух. Пышла твыя кыцманогыя, бягі ўсьлед. Кацманожка (кыцманожка) ж. 3 кацманогімі (гл.) нагамі. Ніяк ні найду, айдзе кыцманожка нясецца. Кацюха ж. Каўзель, месца на лёдзе для катания. Раншы ны кацюху ішлі бальшыя хлопцы, дзеўкі, возьмуць сані, распусьцюць i ліцяць ны кацюхі. Кватэрка ж. Частка столі паміж двума падстольнікамі або падстольнікам i сцяной. Дзьве кватэркі зымазылі хырашо, а дзьве йшчэ мазыць. Кірмаш м. Пагулянка моладзі з танцамі па-за населенны пунктам. У Падлужжы ну лугу харошыя кірмашы бувалі, молыдзіжы многа схадзілыся. Кажныю вясну кірмашы былі ны масту ў Зяціцы. Коў: на коў. На млынавым камені пасля кавання (малоць). Як зьмеліш на коў, есьць нільга, зубы, глядзі, пулумаіш. Крываліціе (крываліція) н. Крывапраліцце. Ці мала ўсякыга крываліція було на сьвеці. Кубрак уст. Зборшчык на царкву. Іхный нейкій npaдзід ці прыпрадзід хадзіў кубраком, паетыму так i завуць. Ламень м. i ж., асудж. Гультай, лежабок. Такей ламень урадзіўся, што ні бог ня чуў ні людзІ ня відзілі. Лам'ё н. 1. Лом, кавалкі дрэва. Hi люблю, як лам'ё выляіцца пыд ныгамі. 2. перан., асудж. Гультаі, лежабо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ламё, перем, распўсьцюць
1 👁
 ◀  / 273  ▶