Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
як з дупля зь естымі каноплімі, ня тута пра іх нада гываріць. Ляпніць як з дупля, што ні к сялу ні г горыду паслухыць. Зыбыразьніў нешта, зыбыразьніў што з дупля, дайжа слухыць було няўдобна. Як (што) з меха (мяшка, торбы). Пра вельмі вялікую завіруху, завею. Прець сяньня як зь меха, носа ня высуніш. Дмець, нясець як зь мішка, цяперь вупруўляцца дайжа ня думый. Сыпліць як с торбы каторый дзень, усё ўсюдых пызавеіла, няскора дарогі пырызатруць. Папёрла што зь меха, ня выйціць i ня выпыўзьць. Tpi дні што зь мішка сыпыла. Прець, нясець што с торбы. Як (што) з печы. Вельмі крута, круты. Тама спускацца як сь печы, ажно глядзець страшна. Глядзі, тая гыра як сь печы, ні надзейся, што ўдзержыш, луччы каток пыдвяжы. У Рылыўшчыні так було спускацца, што сь печы, дужа крута. Як (што) з пісанаю торбаю, неадабр. Беражна, miту сліва (насіцца). Носюцца зь етыю дзяўчонкыю як сь шсыныю торбыю, пысадзілі б i ніхай оядзела б. Дужа ўжо г душа прішоўся швагорь, носюцца зь ім што сь пісыныю торбыю, ні знаюць, як угадзщь. Параўн. Я к д у р а нь з п і с а н аю торбаю. Як (што) з пулі. Раптоўна, неспадзявана (зрабіць, сказаць). Як c пулі улітаіць сюда: айдзе яны? Сыма мялыся, муўчала, а малый як c пулі: мамка другей раз ня пойдзіць. Што с пулі брязь: мы ўжо схадзілі. Як (што) з пулямёта. Пра шпаркую гаворку. Зытряшчэла як с пулямёта, ні рызыбраць, што йна скызаць хочыць. Зывядзець як с пулямёта: та-та-та, аж у вушах тряшчыць. Сякець што с пулямёта, паспробый спраўся зь яе ізыком. Як (што) з пушкі. Неспадзявана, просталінейна (сказаць). Як с пушкі яму бух: чаго ты к маёй пляменьніцы ходзіш, ты ёй няровін. Што с пушкі яму: пірібірайся г Домні ў зящ. Як (што) з цэпа (цапі, цэпі, прывязі) сарваўся. Пра імклівы рух, страту вьітрымкі, самавалодання. Ляцеў некуды, як c цэпа сырваўся. Нешта рузбушуваўся дужа, як c цэпа сырваўся. Носіцца туды i нызад, як c цапі сырваўся. Адурюваіць, як c цэпі сырваўся, уніму сабе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пырызатрўць, пўлі, пўшкі, слўхыць
0 👁
 ◀  / 273  ▶