Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
худзь ба ны мінуту змоўк. Дуріць гылаву сваімі трілюдымі як зы язык пачэпліный. Будзіць цягнуць i цягнуць сваю лухту як зы язык пачэплін. Трілюдзіць нешта i трілюдзіць Аўхіму як зы язык зачэпліный. Прець мыхалею як зы язык паччэпліный, ні даець слова скызаць. Сяньня ты як зы язык паччэплін. Як з-пад (з) зямлі вырас. Пра нечаканае з'яўленне. Аткуль ета ты ўзяўся, як с-пыдзь зямлі вырыс? Нешта ж вы як зь зямлі вырысьлі, важ жа ня відна було нійдзе. Hy й рыскабойнік, як зь зямлі вырыс. Як з разца. Неспадзяваяа, рэзка, рашуча (сказаць). Адорыла яму, адорыла як з різца i пышла сабе. Сіканула пы вычах як з різца: а што, ты думыіш, муўчаць табе да веку будзім? — не, забудзь. Як зрэзаныя, толькі мн., адзінк. Добрыя i падобныя. Дужа харошыя пара была, як стануць як зрезыныя, вышы сяредніга росту. Як з хрыста знятый, уст. Надзвычай худы. Чаго б ета Іван такей як c хріста зьнятый, ці ні баліць у яго што ў сярёдку. Пріехыў, дык быў як c хріста зьнятый, а тут ат'еўся. Як з яйца вылупіўся. Пра поўнае неразуменне. Што ты нічога ні пынімаіш, як зь ійца сяньня вылупіўся. Лыпыіць вычамі, як зь ійда тока што вылупіўся. Як зямля носіць (церпіць, цярпіць). Пра нягодніка, здрадніка. Як цябе зімля носіць, ты ж.хужы хвашыста на сьвеці, тэй ураг, а ты ж свой, а етык тваріў. Як яго зімля церьпіць зь яго уредствым. Як іх зімля цярьпіць гадыў еткіх, каб ныц сваігу зидзівацца. Як зяніцу вока. Пільна (берагчы). Дужа харошый сьвярдзёлычык пупаўся, я яго бірягу як зяніцу вока. На, вазьмі разводку, ну штоб глядзеў як зяніцу вока, чым я тады пілу рызвяду. Як іголка ў сене (стагу сена). Пра бясследнае знікненне. Прыпаў ножычык як іголка ў сені. Тута во ліжалі шпількі i прыпалі як іголка ў сені. Усё пірійскаў i німа нійдзе, пыціряўся брусок як іголка ў стагу сена. Іл. Ш у к а ць і г о л к у ў сене. Якім ветрам занясло (прынясло)? Як трапіў? Якім цябе ветрым зынясло сюды, я думыў, ты ўжо ні разу ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адбрыла, атеўся, бірягў, дўріць, забўдзь, зйдзівацца, зяўленне, рызвядў, стагў, сіканўла
3 👁
 ◀  / 273  ▶