Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
шаічкі як бліны пякець. Пынас дзелыў граблі як бліны пёк. Я к бог, адз., мн. Привольна, вельмі багата (жыць). Цяперя ён як бог жывець, усё ў руках. Як багі сідзяць, дзеці іх сныбжаюць ca ўсіх бакоў. Я к бог дасць. Пра абыякавасць да таго, што будзе. Пыдажджом, пыглядзім, як бог дасьць зь естыю пастройчыныю. Ніхай яно ў іх будзіць як бог дасьць, ні ўлізай. Параўн. Б о г д а с ц ь; Н е да й б о г. Як бог на душу паложыць. Так, як некаму выгадна або як пажадаецца. Я знаю, яны рішаць, як бог ну душу паложыць. Тута нічога ня зьменіш, жджы ўжо, зьдзелыюць, як ім бог ну душу паложыць. Як бог свят. Абавязкова. Ня ўцерьпіць, прі'дзіць, як бог сьвят прідзіць. Як бог сьвят заўтря пыд'явюцца, у Гіустынкі ня пойдуць. Як божжый дзень. Абсалютна (ясна, зразумела). Як божжый дзень ясна, чаго яны дыбіваюцца. Тута ўсё пынятна як божжый дзень, сьпіцыяльна шула пахіліна. Як вадою змыла (знясло). Пра імклівае знікненне. Чаго ж яго як вадою змыла, нешта ня хочыць устрічацца с Клімянком. Толька вы пыкызаліся, іх як вадою зьнясло. Як ветрам здуло (змяло, знясло). Пра імклівае знікненне. Мы падыйшлі, дык іх як ветрым здуло. Як ветрым зьмяло ат аднаго майго слова. Учора яго ат'етуля як ветрым зьнясло, i сяиьня ні пыказывыіцца. Як вока. 1. Поупы. Дажджы ладна атлілі, пыд гародымі сажылкі як вока, i выда чыстыя-чыстыя. Астарожнінька бярі гырлач: паўнютычкій як вока. 2. Пільна (*берагчы). Нукупляла нейкыга дужа дырагога посыду — тарелык, чашык i бірягець як вока. Як вокам змаргнуць (маргнуць). Вельмі хутка, імгненна. Як вокым змаргнуць цап вузялок с калёс — i толька быў. Прыг у кусты як вокым маргнуць — i німа. Параўн. В о к ам не з м а р г н у ц ь. Як вокам скінуць. Пра вялікую прастору, разлегласць. У сьціпях мы был!, ай-я-яй, якоя там раздольля, кругом як вокым ськінуць, ні бугурка, ні лашчынкі, роўна i роўна як стол. Столька ў іх затуріна пышаш'цыю по
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атетуля, душў, затўріна, пыдявюцца, пышашцыю
0 👁
 ◀  / 273  ▶