Язык забарсываць, рэдкаўж. Змаўкаць. Сколька яе помню, ні разычку язык ні зыбарсывыла, усігда як пымяло лыпытала. Зак. Язык забарсаць. Мы стаім i гаворім самі сабе, чаго йна сяньня язык зыбырсала, стала як саўсім ні тая Проська. Узмацн.-множн. Языкі пазабарсываць (пазабарсаць). Пыдажджыця, дыскачыціся, пызыбарсывыіця ізыкі, цішэй ціхыга лета станіця. На іх нада Цімоха, зь ім ба уміг ізыкі пызыбырсалі. Язык за зубы чапляецца, цяп., np.; гумар. Пра немагчымасць лагічна выказвацца ад узрушэння, хвалявання. Hi знаю, чаго ў іх язык зы язык чыпляіцца, нехта ныгнаў на іх страху. A ў цябе ж у сымаго язык зы язык чыпляўся, як прішлі кудрічані. Зак. Язык за язык зачапіўся. Нашто вам ішчэ Аньку пымінаць, у яе й так язык зы язык зычапіўся. Язык за плечы завязываецца, цяп., пр. Пра няспынную балбатню, лаянку. Ат пріроды тыкая ўдылася, што ўсюдых язык за плечы зывязываіцца. У твае ўсігда язык за плечы зывязывыўся, пумуўчаць іна ня ўмела. Зак. Язык за плечы завязаўся, пр., буд. Раз язык за плечы зывізаўся, ні дажджэсься толку, ідзі. Ня жджы, пакуль язык за плечы зывяжыцца. Язык заплятаецца, цяп., пр. Пра гаворку п'янага. Чую, чую, што язык зыплітаіцца. Сяньня ішчэ нічога, во ўчора ныпраўду язык зыплітаўся, двух слоў зьвізаць ня мог. Пыд ныгамі драя — ні ступіць i цісныта — яблыку нейдзі ўпасьць, мы тама зыпялёхыліся, a ён як вогірь рысхаджыіцца, i язык зыплітаіцца. Зак. Язык заплёўся. Посьлі первыга стыкана язык заплёўся, чуць варочыўся. Узмацн.-множн. Языкі пазапляталіся (пазапляліся). Ішлі сы свадзьбы, чуць ны ныгах стыялі, ізыкі пызыпліталіся, усё песьні зывадзілі. Куды ім яшчэ пыднасіць, i так ізыкі пызыпляліся. Язык за пляцень (прасла) чапляецца, цяп., np.; іран. Пра празмерную балбатлівасць. Я пра етыга чорта i тулкуваць ні хачу, у яго ўсігда язык зы пляцень чыпляіцца. Ці быў тэй дзень, скажы, калі ў цябе язык зы пляцень ні чыпляўся. Што ж ты будзіш дзелыць з бабыю, есьлі ў яе язык зы прясла чыпляіцца, канешня, нада було б усеч. Што там гываріць, у цябе ня меншы язык зы прясла чыпляўся
Дадатковыя словы
пянага
0 👁