Язык абсякаць. Рашу на спыняць балбатню, плявузганне. Аўхім троху апсікаў язык, а цяперь саўсім уходу ні знаіць. Зак. Язык абсеч. Ня дужа такой зьвягі апсякеш язык, іна ны дябе зразу бочку рыштантыў згоніць. Узмацн.-множн. Языкі паабсякаць (паабсеч). Ну хто ж калі найдзіцца ізыкі ім пыпсікаць. Можа й вам хто-небудзь пыпсякець ізыкі. Гл. П р ы с я к а ць язык. Язык адкусіць, рэдкаўж. Адчуць выключны смак. Ты вазьмі толька ў рот, зразу язык аткусіш, цябе будзіць за вуха ні ацьцягнуць ат міскі. Так елі — ізыкі чуць ні аткусілі, a тама i прісмакі ня бог знаіць якея. Гл. П p aг л а ц і ць яз ык. Язык атняло. Пра раптоўнае змаўканне. Ну чаго ты, ці табе язык атняло, гыварі дальшы, мы ні кусаімся. Гл. Я з ы к пp ы с о х. Язык ат языка, неадабр. 3 вуснаў аднаго ў вусны другога. Адзін хто брязьніць, а яно язык ат ізыка пашло па ўсёй акругі. Язык ат ізыка растреплюць, нічога ні схуваіцца. Гл. Ат я з ы к а к я з ык у. Язык без касцей, неадабр. Пра магчымасць балбатні, хлусні. Гываріць усё можна, язык біс касьдей. Язык біс касьцей, тряшпся дальшы. Язык высалапіць (высунудь). Стаміцца да апошняга. Язык высылыпіў, пакуля столька дыдягнуў. Нешта ён дужа скора язык высылыпіў. Насіў, насіў дый язык высунуў. Узмацн.-множн. Языкі павысалапіць (павысунудь). Пакуля мы дыпляліся з вузламі, ізыкі павысылыпілі. Жарішча, нада хвытацда, уремя пыдгыняідь, ізыкі павысунуць. Язык гладка ходзіць (у каго), цяп., np. Пра ўменне ясна., лагічна выказвацца. Язык у яго дужа гладка ходзідь, толька вушы рысстыўляй. Помніш Мікіту, як у таго язык гладка хадзіў. Пачын. Язык гладка захадзіў, np., буд. Нешта ў цябе посьлі Хрісьдінкі язык гладка зыхадзіў. Як выпідь, тады ў яго язык гладка заходзіць. Язык дрэнна падвешан (у каго). Пра няуменне ясна, зразумела выказвацца. Натура ў яго ого ікая, толька вот язык дренна падвешын, пык-мык i ні знаіць, што скызаць
Дадатковыя словы
аткўсіш, ацьцягнўць, дыдягнўў
3 👁