Старонка 205
◀ / 273 ▶
зубамі, рад будзіць сухой скарінкі. Ніхай пашчоўкыюць зубамі, можа пурузумнеюць. Пачын. Зашчоўкаць зубамі. Ня хочыць слухыць, ніхай ня слухыіць, зашчоўкыіць зубамі, тады за розум хваціцца. Дужа шурока ехылі, дык зашчоўкылі зубамі. Узмацн. Нашчоўкацца зубамі. Нашчоўкыліся зубамі ў сваіх сьвістых. Мыгазін быў зачынін, мы нашчоўкыліся зубамі лі дзьвярей. Працягл.-фінальн. Дашчоўкаць зубамі. Дашчоўкыў зубамі, ляжыць с успаленіім, ды, знаць, з двухстароньнім. Дашчоўкыіця зубамі, як костычкі вашы пірікалеюць ды адной. Шыварат-навыварат. Наперакор разумнаму сэнсу. Зь летышніга года у іх пычалося шывырыт-навывырыт. Ты ўсігда дзелыіш шывырыт-навывырыт. У іх часта пулучаіцца шывырыт-навывырыт. Шырокае (бальшое) горла (глотка), груб. Крыкун. Рыспасьцёрлыся шурокыя горла, пыспрабуй пірікрічы. Ужо тыкая шурокыя глотка, што куды там. Крічыць бальшоя горла, аж дзяреўня рызьлігаіцца. Быльшая глотка гам справіла. Шырока ехаць. Жыць не па сродках. Шурока едзіця, нада патрошку ўпярёд глядзець, ато бісь сяніны ў пыўзімы астаніціся. Пачын. Шырока паехаць. Зразу шурока паехылі, рысхадовыя дужа. Быў паехыў ого як шурока, а во ён, пяшочыць у патрёпыных штонікых. Шырокая натура. Адкрыты, шчыры чалавек. Сярёжка — шурокыя натура, у яго дужа нічога ні задзержыцца. У яе шурокыя натура. Ета шурокыя натура, што ёсьць, усё наця. Шыта белымі ніткамі. Няўмела прыкрыта, схавана. Тама ўсё шыта белымі ніткымі, любэй у мінуту рызьбярецца. Тут і глядзець нечыга, тут шыта белымі ніткымі. Шыта-крыта. Схавана, прыкрыта. Ён знаіць, хто ета сытваріў, і маўчыць, і ўсё шыта-крыта. Ніхто ня відзіў і ўсё шыта-крыта. Шышка на роўным месце, іран. Важны, надзьмуты чалавек. Ня трогый, надмецца, ета ж шышка на роўным месьці. Ня будзь шышкыю на роўным месьці, каб людзі сьміяліся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 273 ▶