Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Чорт раду (ладу) не дасць (не дабярэць), буд., пр. Пра немагчымасць разабрацца, навесці парадак. Чорт ряду ні дасьць, як ты пыхызяйнічыў у сенцых. Што там тварілыся, чорт ряду ні даў ба. Чорт ладу ні дасьць у тваіх пырядкых. Раз Сенька пыхадзіў, то ўжо чорт ряду ні дыбярець. Чорт ладу ні дыбярець у вашых кучых. Чорт сядзіць (у кім), цяп., пр., буд. Пра незвычайнага штукара. Ета чорт даўно ў ім сядзіць, некыму толька выгныць. У тваім Андрею зь дзецтва чорт сядзеў. Дакуліцька ў табе чорт будзіць сядзець? Чорт у бубен не біў, жарт., часам мн. Вельмі рана. Чорт у бубін ня біў, а ён ужо дзяржыць карову ны мяжэ. Сяньня пытхваціліся ішчэ чэрці у бубін ня білі. Г л. Ч о рт на д у д а ч к у не іграў. Чорту душу аддаць, асудж. Прадацца. Як мы яго знаім, ён любому чорту душу аддасьць. Чорту душу аддаць гатоў, а ня то што пыжалеіць каго. Чорт у заслонку звоніць, іран.; цяп., пр., часам мн. Пра частае ўспамінанне. Чорт у заслонку звоніць — ні назвоніцца, айдзе вы дзіваліся. Як жа, вас пыміналі, чорт у заслонку званіў. Усе вас дужа ждалі, дайжа чэрці у заслонку званілі. Зак. Чорт у заслонку пазваніў, пр., буо. Чорт у заслонку пызваніў, каб вы скарей іўляліся. Жджыця, січас чэрця ў заслонку пазвонюць. Пачын. Чорт у заслонку зазваніў, пр., буд. Вас німа, усе глідзяць, айдзе вы, аж чорт у заслонку зызваніў. Біз вас канешня чорт у заслонку зазвоніць. Узмацн. Чорт у заслонку названіўся, пр., буд. За ета ўремя чорт у заслонку нызваніўся. Калі твой зяць ня прідзіць, чэрця ў заслонку назвонюцца. Га. З в а н і ць у р а з б і т ы й л а п а ць. Чорт у лапцях, адзінк. Зусім неаўтарытэтны; невядома хто, наогул ніхто. Чорт у лапціх мне ваш Мыксімёнык, мала я такіх празныю i пынімаю. Чорт у лыпцях пат тымі йгрушкымі хадзіў, нікога там ні було. Гл. Ч о р т з б а л о т а. Чорт яго (іх) бацьку знаець, жарт.; цяп., пр. Пра немагчымасць прадказаць паводзіны чалавека. Чорт яго бацьку знаіць, што ён надумыўся сытваріць. Чорт іх бацьку знаіць, як яны там ачынуліся. Чорт жа іх бацьку знаў, што тыкая буза падніміцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ачынўліся, бўбін, йгрўшкымі, надўмыўся
1 👁
 ◀  / 273  ▶