Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
маць, не дабіцца, не мець). Черта смаліныга яны вернуць, к ім у рукі пупала — прыпала. Чорта смаліныга сходзіць ён, будзіць кычацца ны баку i ўсё. Чорт дагадаў (каго), пр., буд. Пра амаль поуную ўпэўненасць у немагчымасці дзеяння, здзяйснення. Чорт дыгыдаў іх пайціць такою дуйкыю. Ці чорт яго дыгыдаіць піріважывыць мяіпкі. Чорт дзёрнуў (каго). Пра незразумелае пабуджэнне. Чорт дзёрнуў іх вупруўляцца ў самыю поўныч, ці ні маглі пыдыждаць час — два. Чорт занёс (каго), пр., буд., часам мн. Пра нявытлумачанасць з'яўлення ў невядомым месцы. Як яго чорт занёс у тэя Канчыры. Зынясець чорт ніізьвесна куды, а ты біспакойся, думый. Куды ж Андрея чэрці зынясьлі? Чорт за язык цягнець (смаргаець) (каго), цяп., пр. Пра недарэчнае выказванне. Ці цябе чорт зы язык цягніць, што ты трепліш лухту. Дырабешка тая была ці ні была, дык яго як чорт зы язык цягнуў. Няўжэлі вас чорт зы язык смыргаіць, сядзелі ціхінька i сядзіця. Зак. Чорт за язык пацягнуў (смаргануў). Вот пыцягнуў жа чылавека чорт зы язык, ляпнуў ніізьвесна нашто. Няўжэлі цябе чорт зы язык смыргануў атнесьць Лукерьі такую чуш. Чорт з балота (з рагамі, лысый), неадабр. Зусім неаўтарытэтны; невядома хто, наогул ніхто. Длі мяне твой зяць — чорт з балота, ці ён скажыць што, ці не. Чорт з балота хадзіў там. Чорт з балота сюда паедзіць. Відзілі яны чорта з рыгамі, нікога там ні було. Чорт з рыгамі к ім пріхадзіў. Іван твой длі нас чорт лысый, ці абрышчаіць ны яго хто-небудзь уніманія. Чорту лысыму вы иада. Чорт знаець што [такое]. Невядома што, бязглуздзіца. Чорт знаіць што тваріцца ў іх, ніхай ба хуць Лісей тукнуў. Чорт знаіць што такоя гаворіць, нічога етыга ні було. Чорт на дудачку не іграў, жарт., часам мн. Вельмі рана. Чорт на дудычку ні йграў, як ён сяньня выпрывіўся. Іна ні прасьпщь, чэрця на дудычку ні йгралі ўстаніць. Чорт не бярэць (не хватаець), цяп., np. Пра нядрэн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўдычку, дўйкыю, зяўлення, лухтў, тўкнуў
1 👁
 ◀  / 273  ▶