Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
ныя выда на вочы находзіць. Чаго цябе хвытаіць, ці табе чорныя выда нуступаіць на вочы. Зак. Чорная вада на вочы найшла (наступіла), np., буд. Hy бірягіся, раз чорныя выда на вочы ныйшла. То ўсё нічога, ато другой раз чорныя выда на вочы як найдзіць, тады як сумашэччый. Не, табе чорныя выда на вочы нуступіла, нічога ты ні сыбрыжаіш. Чорная кошка дарогу перабегла, пр., буд. Пра пагаршэнне ўзаемаадносін. Нешта надуліся, відна, чорныя кошка дарогу ім пірябегла. Што йта ў вас, ці вам чорныя кошка дарогу пірябегла. То ўсё ладна, а то, буваіць, чорныя кошка дарогу пірібягіць, тады німа міру. Чорная кошка прабегла (праскачыла). Пра разлад. Во табе, i паміж вамі чорныя кошка прабегла. Неік жа i паміж імі чорныя кошка прыскачыла. Чорный дзень. Цяжкі час у жыцці. Дужа ні зырікайся, прідзідь чорный дзень, тады i сваіх успомніш. Ці адзін мне чорный дзень піряжыць пріділося. Чорный кот дарогу перабег, жарт., рэдкаўж. Пра пагаршэнне ўзаемаадносін. Раз табе чорный кот дарогу пірябег, то што ж я зьдзелыю. Ета калі шуцюць, могуць скызаць: чорный кот дарогу пірябег. Чорным па беламу. Зусім ясна, відавочна. Што табе нада яшчэ, i так чорным па белыму нашсына. Чортава гібель, нездав. Празмерна многа. Па етых кустах зайцыў калі-то была чортыва гібіль. Тама іх чортыва гібіль сыбралыся. Г л. Д а ч о р т а в а й гі бе лі. Чортава дзюжына. Трынаццаць. Нышчытаў чортыву дзюжыну i хваціць сь цябе. Чортыва дзюжына ўсігда ні вязець, нівязучыя чысло. Чорта з два. Не, зусім не, ні ў якім разе. Чорта з два зыставіш яго скот пыпасьвіць. Чорты з два ён паслухыіць, убоіна ішчэ тая. Чорты з два палучыш у іх штонебудзь. Чорта лысага. Зусім нічога; нізашто (не атрымаць, не дабіцца, не мець). Чорта лысыга ат такея шкаріды палучыш. А ты думыў, так скора i выхыдзіш? — не, чорта лысыга. Параўн. Н а ч о р т а лы с а г а. Чорта смаленага. Зусім нічога; нізашто (не атрыШ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надўліся, нівязўчыя, палўчыш, паслў, шўцюць
1 👁
 ◀  / 273  ▶