Ці то ці два. Пра няўменне ясна, лагічна выказвацца. Hy гыварі скарей ці то ці два, нам некылі руссусолівыць, вун машына стаіць. Ці то ці два, ніяк ні рызьбяреш, што йна хочыць скызаць. Гл. H i то н i два. Ціш ды гладзь [ды божжая благадаць], звыч. жарт. Поўны спакой, парадак, нармальныя ўзаемаадносіны. Ета хто ня быў тама, яму кажыцца, што ў іх діш ды гладзь. Я знаю, што ў вас ціш ды гладзь ды божжыя блыгыдаць,— як піряд бурію. Цыганскае сонца, жарт. Месяц. Як цыганскыя сонца ўзойдзіць, тады ў яго ўся работа. Ці ні жджыцё вы сянькя цыганскыга сонца бульбу кыпаць? Цыганскій пот, іран. Дрыжыкі. Вун твой работнік, зы капу схуваўся, цыганскій пот прыбіраіць. У гультуя ўсігда цыганскій пот, як за што-небудзь брацца. Цюцелька ў цюцельку. Вельмі дакладна. Цюцілька ў цюцільку пыдыйшло, як тут було. Ен усігда глядзіць, каб було цюцілька ў цюцільку, ні туды ні сюды. Цягнуцца ў нітку. Празмерна старацца, працаваць з надрывам. Доўга ў нітку цягнуўся, нубуйтуваўся на тых чарцей, яны бяссовісныя. У нітку цягнуцца, у дваре ні глідзяць, на поля скарей бігаць. Гл. В ы ц я г ы в а ц ц а ў н i т к у. Цягнуцца ў хвасце. Адставаць, быць адсталым. Каму другому ішчэ так-сяк, а табе стыдна цягнуцца ў хвасьце, ты должын у пірідавых хадзіць. Цягнуць адну песню. Паўтараць, сцвярджаць адно i тое ж. Цяжола зь ім дыгываріцца, ён усігда цягніць адну песьню. Хваціць цягнуць адну песьню, мы ўжо наслухыліся. Цягнуць бок (руку). Падтрымліваць. Яны ўсігда Іваныў бок цягнуць. Ты ўжо ні абіжайся, ён усё ўремя вашу руку цягнуў. Нада падумыць, чаго яны так цягнуць тваю руку. Цягнуць валынку (каніцель), неадабр. Рабіць, выконваць вельмі паволъна, зацягваць справу. Разьві ж можна столька ўремя цягнуць валынку с адною бумажкыю. Я знаю, якея яны: доўга будуць цягнуць кыніцель. Зак. Зацягнуць валынку (каніцель). Так зыцягнулі ва
Дадатковыя словы
зыцягнўлі, наслўхы, цягнўцца, цягнўў, цягнўўся
2 👁