Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Цёп -лёп, неадабр. Абы-як. Будзіш дзелыць цёп-лёп, сь цябе сьміяцца кругом будуць. A хто цябе зыстыўляў дзелыць цёп-лёп, хто цябе у сугон гнаў? Цёртый калач, кніжн. Вопытны, бывали. Лявон — цёртый кылач, зь ім нада дзіржаць вуха войстра. Ета быў цёртый кылач, яго правесць трудна було. Ці доўга да граха (бяды). Пра верагоднасць трапіць у складанае i непрыемнае становішча. Глядзі, астарожна сякі, дзіцёнык рядым, ці доўга ды гріха. Яны пабеглі, а ты сядзіш ды ташнуіш, ці доўга ды бяды, усякыя можыць случыцца, як c тымі рылыўскімі дзевычкымі. Ува ўсім нада глядзець, ато ці доўга ды гріха, a біряжоныга i бог бірягець. Гл. Н я д о ў г а да г р а х а. Ці пан ці прапаў. Пра гатоўнасць рызыкаваць у пэўных абставінах. Ці пан ці прыпаў, пайду, прайду як-небудзь, хадзілі ж людзі. Ці пан ці прыпаў, ріскну, далжно выпыліць. Ціснуць (выціскаць, жаць, выжымаць) сокі, радзей адз. Нажывацца на непасільнай працы. Крепка ціснуць зь яго сокі, ныпрасна ён церьпіць. Што ня ўмеіць, a сокі выціскаць наўчыўся. Жалі еокі, пакуля ныжадыліся, усяго абыбралі. Хваціць-ка табе выжымаць сок! Зак. Выціснуць (выжаць) сокі. Калі будзіць такою рысьцяпыю, зь яго пасьледнія сокі выціснуць. Чаго добрыга, сок выцісьніць, a тады выгыніць. Я ж помню, як с Пынаса паны выжылі сокі i выгнулі пряма на сьнег. Узмацн. Павыціскаць (павыціснуць, павыжымаць, павыжаць) сокі. Яны зьбіраліся сокі з вас пывыціскаць. Толька пупадзіціся, пачуствыіця іх ласку, яны зразу сокі павыціснуць. Пывыжымаіць сок зь іх, што дыхыць нечым будзіць, ён такей. Ці с аднаго яны сокі павыжылі. Працягл.-фінальн. Націснуць (нажаць, даціснуць, дажаць) сокі. Няўжэлі ты ішчэ мала сокі зь яго націснуў. Ныжалі сокі ўволю, пыныжыліся зу чужэй труд. Даціснулі сокі зь людзей, усё асталыся. Дажмець ён сокі сь сірыт, дыбяруся я, дык будзіць харош. Ці так ці сяк (етак). Тым ці іншым спосабам. Ніхай ба ўжо ці так ці сяк к канцу ішло, кынчалыся скарей. Ці так ці етык, ну я думыю, на той нядзелі рішыцца. Ці так ці етык, ну атнясуць абізацільна, тут яны нізашта ня ўпусьцюць. 12. Г. Ф. Ю р ч а н к а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ріскнў, ташнўіш, чўствыіця, ўпўсьцюць
0 👁
 ◀  / 273  ▶