Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
крупені ціряз ложку умалоў, тады наверьх ладный кусок мяса дыбавіў. У нас чыряз ложку крупені ніхто ня есьць, пыдывай жыдкыю. Цераз (чэраз) сілу. 3 вялікімі цяжкасцямі, перамагаючы сябе, без жадання. Узяў цірясь сілу i сырваў нешта ў сяредзіні. Я ўжо іду цірясь сілу. Ня еж чырясь сілу, ня хочыш, дык пыстаў. Цеч у рукі. Даставацца вельмі легка. Раншы ім здорыва цякло ў рукі, цяперь троху мінулыся лавычка. Ciчас ні так, а тэя гады ім цякло ў рукі, зыжыліся дай бог. Пачын. Пацеч у рукі. Яму столька пыцякло ў рукі, што ні знаў, куды дзіваць. Думыў, што яно само пыцякець у рукі, а так ні буваіць. Узмацн. Нацеч (наплысць) у рукі. Ныцякло ў рукі столька, што на ўвесь век хваціць i ні спыжывуць. Ныўряд, ці було каму столька, сколька вам нуплуло ў рукі, чаго ж яшчэ хныкыць. Гл. П л ы с ц ь у p у к i. Цёмная вада найшла, np„ буд. Пра няяснасць у думках. Ці табе, чылавек, цёмныя выда ныйшла, ці што c табою тваріцца. Цёмныя выда як найдзіць, ён тады ўсё сытвыряіць. Незак., рэдкаўж. Цёмная вада находзіць. Яму парою, знаць, нейкыя цёмяыя выда находзіць. Цёмный лес. Зусім незразумелае. Што ты мне аб'ісьняіш, длі мяне матор — цёмный лес, я ў ім нічога ні пынімаю. Цёплае (цёпленькае) места. Выгадная пасада. ён усігда ўмеіць цёплыя места найціць. У Сярьгея цёплыя места, хырашо ўстроіўся. Прідбаў сабе цёплінькыя места, даволін. Цёпленька (цёпла) сядзець. Жыць у поўным дастатку. Табе нечыга бідуваць, твой цесьць цёплінька сядзіць. У каго нічога ні було, a яны цёпла сядзелі. Непаўн. Цёпленька (цёпла) пасядзець. Тады яны ў Шумянічых цёплінька пысядзелі. Па-мойму, ніхай ні абіжаіцца, цёпла пысядзеў. Працягл. Цёпленька (цёпла) прасядзець (праседзець). Каму як ні було, а вы ета ўремя цёплінька прысядзелі. Узноў устроіліся, цёплінька праседзюць. ён г л я дзіць, каб сымаму цёпла прысядзець, пу другому яго гылыва ні баліць. Каму як було, а яны цёпла праседзілі. Hi нада сьпірацца, яны цёпла праседзілі усё ўремя, ета кажный знаіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абісьняіш, мінўлыся, рўкі, спыжывўць, сымамў
0 👁
 ◀  / 273  ▶