Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
ку, нарэшце. У канцы канцоў нада неік рішаць, ці туды ці нызад. У канцэ канцоў i мне хочыцца пыглядзець сьвету як другім. У кароткіх славах. Цвёрда i катэгарычна. Пыгыварілі зь ім у кароткіх слывах. Нада було ў кароткіх слывах скызаць. Укладаць (укладываць) здароўе. Жорстка збіваць. Умелі ўклыдаць здароўя, як пыдзіржаць, бувала, каго ў руках, то чылавекым ня будзіць — зьвярьё зьвірямі. Каму ён тама зьбіраіцца укладывыць здароўя? Зак. Укласць (улажыць) здароўе. Сам быў харошыя цаца, то i найшліся, уклалі здароўя. На той свадзьбі яму улажылі здароўя. Узмацн. Паўкладаць (паўкладываць, паўкласць) здароўе. Як пыўклыдалі здароўя за горыдым, так яны i ня выскрібліся. Ладна пулучылі, ніхай пыхвалюцца, як пыўкладывылі здароўя. Так пыўкладуць здароўя, што ні апомніціся. Укладаць (укладываць, убіваць) у галаву. Пераконваць; прымушаць засвоіць, зразумець, запомніць. Трудна яму уклыдаць што-небудзь у гылаву, кылі пынімаць нічога ня хочыць. Сколька хочыш укладывый у гылаву, ён выскычыў i забыў. Сколька ні ўбівалі ў гылаву, сколька ні ўгыварівылі — ня слухыіць. Зак. Укласць (улажыць, убіць) у галаву. Ты вазьмі ўкладзі ў гылаву, ніхай цябе паслухыіць. Hy бяріся, можа ты ўложыш у гылаву. Чуць-чуць убілі ў гылаву, што нада паехыць, ато ўгіёрся i хуць здохні зь ім. Узмацн. Паўкладаць (паўкладываць, паўкласць, паўлажыць, паўбіваць, паўбіць) у галаву. Хто ж такоя мог пыўклыдаць у гылаву ім, аткуль я знаю. Есьлі пыўкладывылі ў гылаву сваты, ты ні піріўбядзіш, дайжа ня думый. Большы слухыйця, яны наўчуць разумныму, пыўкладуць у галовы што нада. Нарошня ім усякыю чуш паўложуць у голывы, a тэя аж заходзюцца. Пыўбіваў сабе ў гылаву, што мы ны яго нешта кызалі. Што пыўваб'еш у голывы, то й знаюць, а большы — не. Укладаць (укладываць) у душу. Пераконваць, даказваць. Зь дзецтва іх выпусьцілі з рук, цяперя трудна што уклыдаць у душу. Мы пробывылі, вазьмщя вы папробыйця укладывыць яму што-небудзь у душу. Зак. Укласць (улажыць) у душу. Змалку ўклалі ў душу, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пыўвабеш, пыўкладўць
1 👁
 ◀  / 273  ▶