Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
жы ты мне, што калі ў цябе сядзела ў мызках? Гл. С т а я ц ь у г а л а в е. Сядзець у пячонках. Вельмі надакучыць, абрыдзецъ. Мне твае рызгаворы даўно ў пячонкых сідзяць. Што йта зы пацьцёлык такей, чуць атвярнуўся — ён у шкоду, пряма у пячонкых сядзіць. Сямі пядзей ва лбу (лбе), кніжн. Вельмі разумны. Ніхай ён будзіць сямі пядзій ва лбу, дык нічога у етый нірызьбяріхі ня зьдзелыіць. Hi шчытай, што ён у цябе сямі пядзій ва лбе, абыкнавенный хлапчына. Сярэдняй рукі, кніжн. Нічым не адметны, пасрэдны. Тады ён быў сяредній рукі хызяін, ну, карова, кунюшэнка, цігавітый быў конік, авец дзіржаў, сьвіньнёнка якога. Таго (тога) [i] глядзі, а д з мн. Пра неабходнасць абачлівасці. Круцюцца i круцюцца пыд ныгамі, таго глядзі, што на вілкі каторый ускочыць. Taro i глядзі, каб гарод ня выцірлі. Таго й глядзіця, каб ні схваціліся босца каровы, паколюцца. Tora i глядзі, што апшасьнецца каторый. Таго (тога) i жджы, адз., мн. Пра маечымасць непажаданых падзей, дрэнных вынікаў. Taro i жджы, што пабітыга калі-небудзь пріцягнуць. Таго й жджыця, што сь цюрьмы пісьмо прідзіць. Tora i жджы, што ўзноў пызавець ныстаўніца у школу. Тады тое будзець. Пра адсутнасць у гэты момант патрэбы клапаціцца npa будучыню. Свадзьба свадзьбыю, тады тоя будзіць, a січас пру другоя думый. Паедзіш — ладна, паедзіш, тады тоя будзіць. Такей-сякей нямазаный. Жартоўная характарыстыка. Ах ты, такей-сякей німазыный, дзяржы-ка мне яго, дзяржы. Ты тут, такей-сякей німазыный, вот я цябе січас. Так-етак (сяк). Пэўным чинам. Што тут дужа масьліць да цугу, так-етык ськідыў сьценку i ніхай стаіць. Схадзі так-етык пыд Аўдотку, можа там цялёнык ны хряпкых масоліцца. Так-сяк вурушуся лі хаты. Так i быць. Поўная згода. Так i быць, зыбірай, толька барыш сь цябе. Так i быць, паехылі, мне тожа ў Добрыя нада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атвярнўўся, вурушўся, крўцюцца, цўгу
0 👁
 ◀  / 273  ▶