І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Маладэй (маладый) ды ранній, неадабр. Развіты не на гадах. Мыладэй ды раньній, зразу каб дябе сныбжалі кругом, а што ты пасьпеў заробіць сваімі рукамі. Яе сын мыладый ды раньній, ого якея зымашкі — нямерныя. Гл. 3 м а л а д ых ды р а нн і й. Мала кашы есць (з'есць), неадабр. Быць маладым, нявопытным. Мала ён кашы еў указывыць мне. Мала вы кашы елі, каб брацца мяне ўчыць. Мала йна кашы зьела, аткуля ёй жызінь знаць. Мала кашы зьелі, а ўжо біріцёся другіх пувучаць. Малако (малачко) ад бешанай кароўкі, іран. Самагон. Ны мылако ад бешыный кароўкі дужа бальшэй ахотнік, толька спруўляйся пыднасіць. Було мылако ад бешыныя кароўкі, ды ўныкнула. 1м толька пыдывай мылачко ад бешыныя кароўкі, ні ткажуцца. Ты яму луччы дай мылычка ад бешыныя кароўкі. Параўн. Любіць мылачко, калі яно ад бешыныя кароўкі. Малако на губах не абсохла, гумар.; пр., буд. Пра маладога, нявопытнага. Хлопцы то там такея — мылако ну губах ні апсохла, на іх яшчэ уніманія ні брышчаюць. Мылако ну губах ні апсохніць, а ужо як бальшэя зыдаюцца. Незак., рэдкаўж. Малако на губах не абсыхаець. Пыд дваццыць пыдбіраіцца, а ўсё мылако ну губах ні апсыхаіць. Узмацн. Малако на губах не паабсохла (не паабсыхала). Куды ім за дзеўкымі,— мылако ну губах ні пыапсохла. Мылако ну губах ні пыпсыхала, а зыдываньня ого якоя. Мала малейшае. У сё да дробязей. Мала малейшыя пачуюць, усё пірідадуць. Мала малейшыя зьдзелыіцца, там ізьвесна зразу. Усё мала малейшыя бяруць ны язык. Малоць чапуху (ярунду, чуш, лухту, лухту непадсяваную), неадабр. Гаварыць пустое. Прідзіць i пашоў малоць чупуху, саўсім ачуміў. Ірунду меліць, я ні хачу яго дайжа ў рязон браць. Якую яны тама чуш малолі, што вы пыкатывыліся со сьміху? Лухту меліць, а яны кругом раты пырызіўлялі i слухыюць. Лухту ніпыцьсіваныю малоў ба i малоў дзень да вечыра. Зак. Змалоць чапуху (ярунду, чуш, лухту, лухту непадсяваную). Змалоў чупуху нехта, a другей хто-то пытхваціў, во i пашло: та-та-та. Сам змалоў еткыю ірунду, нікога там ні було, ніхто там нічога ня відзіў. Зьмелюць чуш, a та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бярўць, зесць, лўччы, пачўюць, пірідадўць, слўхыюць, чупухў, ірундў, ўныкнўла
1 👁
 ◀  / 297  ▶