первую роль. Ня дужа ны яго хто глядзіць, ён ужо атыйграў первыю роль. Працягл.-фінальн. Наіграць (даіграць) первую роль. Во, найшлі пры каго тулкуваць, айдзе ён там первыю роль ныйграў. Дыйграіш первыю роль, і другая табе будзіць зразу. Гл. І г р а ц ь п е р в у ю с к р ы п к у.
Іграць роль, кніжн. Мець пэўнае значэнне. Хрымянок там у іх нейкыю роль іграў. Ніякія ролі твыя зашчыта ні іграла. Зак. Сыйграць (атыйграць) роль. Ну ныпішы, можа якую роль і твыя бумажка сыйграіць. Ні маглі яны тут ніякыю роль атыйграць. Працягл.-фінальн. Наіграць (даіграць) роль. Доўга іна тама ныйграла роль, яе цірізь нядзелю слухыць пірісталі. Дыіграў роль: путурілі з брыгадзірыў,— яго там ніхто ні прізнываў.
Іграць у куклы (кукалкі, лялькі), іран. Гультаяваць, займацца пустой справай, мець зусім лёгкую працу. Яму каб іграць у куклы, другея работы ня хочыць. Пашоў іграць у кукылкі твой Арцём, айдзе ж ён яшчэ. Пыныравілыся іграць у лялькі, пызнаў смак лёхкыга хлеба. Непаўн. Паіграць у куклы (кукалкі, лялькі). Пыйграў у куклы і ладна, а цяперя нада пры ныстыяшчыю работу думыць. Толька і глідзяць у кукылкі пыіграць, зьдзелыць што ня дужа хочуць. Пыігралі у лялькі пасьці два гады. Абмеж. Праіграць у куклы (кукалкі, лялькі). Пашлі, пашлі іх, прыіграюць у куклы, яны многа табе надзелыюць. Прыігралі еткій дырагей дзень у кукылкі, прывыляліся пут кустамі, во і ўся іх работа. Ныработыіць, будзіць работы, у лялькі прыіграіць дзень. Законч. Атыйграць у куклы (кукалкі, лялькі). Атыйгралі ў куклы дык атыйгралі, як толька ня стыдна за хлеб брацца. Ну, атыйгралі ў кукылкі, можа, пыкарміць вас нада. Атыйграў у лялькі, работы цяперя паліц ап паліц ня хочыць. Узмацн. Наіграцца ў куклы (кукалкі, лялькі). Ныіграўся ў куклы, ці ён калі ў тэй лес пыказывыўся, ён туды раз у месіц ці хадзіў. Так ужо ныіграліся ў кукылкі, што й забылі, верна, як тапор ці касу ў рукі бяруць. Ныіграўся ў лялькі, хваціць зь яго, мутырна работыць будзіць. Працягл.-фінальн. Даіграцца ў куклы (кукалкі, лялькі). Дыіграўся ў куклы, думыў, дурачкоў найдзіць карміць яго. Дыіграіціся ў лялькі, лета пройдзіць — палкі дроў у печ укінуць ня будзіць
89 👁