І дзела з канцом. Пра заканчэнне. Заўтря сь сеным убярёмся і дзела с канцом. Дровы пабіў і дзела с канцом.
І дзелу канец. Пра заканчэнне. Табе што, карові даў і дзелу канец. Пасуду пірямыла і дзелу канец.
І думаць нечага (няма чаго). Пра безумоўнасць. І думыць нечыга, што прібігаць, яны крепка зы нашымі дзеўкымі ўляглі. Раз пыбішчалі, яны зьдзелыюць, тут і думыць німа чаго.
І звання (знаку) не кінуць. Пра поўнае выкарыстанне, знішчэнне. Усё рыскыпалі, рыскывірялі, і званьня ня кінулі, што тэй двор быў. Глядзі, ўсё рызваюіць, ад бульбы і званьня ня кініць. Мы цябе як пупадзём, і знаку ня кінім.
І звання няма. Пра знікненне, поўную адсутнасць. Каторыя ўремя пашоў туды, і званьня німа. Учора як выпрывіліся ў самыя абеды, дык і званьня німа.
І знаку няма. Пра непрыкметнасць, незаўважнасць. Нешта вы палолі, палолі, і знаку німа. Ты хваціў, ныработыў, што-то ат твае работы і знаку німа.
І канцы ў ваду. Пра адсутнасць слядоў, доказаў. Бувала, яны тварылі: капу сена на воз, і канцы ў ваду. Мяшок пышаніцы некуды пульнулі і канцы ў ваду.
І карты (кнігі) ў рукі. Пра поўную свабоду дзеяння. Вы тут раншы рызьбіраліся, знаіця ўсё, вам і карты ў рукі. Ён хызяін, яму і карты ў рукі, а мы хто? — чэрця з Маслывыга балота. Табе й кнігі ў рукі, рысказывый.
І карты тасаваць (раздаваць, скідаць). Кіраваць, распараджацца. Ты тут усігда быў галоўным, табе і карты тусуваць дальшы. Ён вёў хызяйства, нупруўляў усё, яму і карты рыздываць. Раз пыдахоціўся сам усё давесьць ды кынца, ты й карты ськідай.
І крыць нечым. Пра адсутнасць доказаў, пярэчанняў. Стала, нумуцюкала яго, нумуцюкала, атхрясьціла як нада, а таму што дзелыць? — і крыць нечым.
Імець галаву на плячах. Быць разумным, разважлівым. Каб ты імеў гылаву ны плічах, нашто б табе етыя пырысяты, ёсьць пацьсьвінычык і кармі. Во хто ймеў гылаву ны плічах,— Арьхіпёнык, ніхто яго ні ў чом ні
89 👁