І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
даць жа бульбу ніабгыняныю. I пыдыйшоў, i пыгываріў зь людзямі, i ліха ніякыя ні схваціла. Ліха хваціць (схваціць), буд., np. Быяліся душа, што іх тута ліха якоя хваціць. ЦІ схваціла ліха, ай піряжыў бяду то еткыю? Узмацн. Ліха не пахватаець, б у д np. Я думыю, што ліха ні пыхвытаіць, калі й памогуць якую быразёнку выбрыць. Во відзіця, i ліха вас ні пыхвытала, толька свыя ахота нада. Ліха пахватаець, б у д np. Як яны толька піріцірьпяць, ліха іх усіх пыхвытаіць. Ліхая скула, неадабр. Дрэнны, нягодны чалавек. Ого, ікая быў ліхая скула, ты, бувала, пыспрабуй стаць піряд ім ці слова скызаць. Hi чыпай ты ету ліхую скулу, ат яе ні атвяжысься. Ліца няма, цяп., np. Пра стан жаху. Стаіць, ліца на ім німа: «Што c табою?» — «Два ваўкі січас прабеглі пряма ў тэя кусьцікі». Hi знаю, што тама случылыся, ну на ёй ліца ні було, стыяла белыя як мел. Ліцом к ліцу. Вельмі блізка (стаяць, бачыць). Наткнуліся адзін ну другога ліцом к ліцу. Ліцом к ліцу стыялі чуць збоку ат мяне. Ліцо ў ліцо. Вельмі блізка (падысці, сысціся). Торьк із-за дома ліцо ў ліцо, я прістынавіўся, гляджу: ён ці ня ён. Ліцца слязамі, рэдкаўж. Горка, няўцешна плакаць. Льлецца сьлізамі дзень прі дні, глядзець жалка i паможч нічым ні паможыш. Ліць ваду. Гаварыць пустое доўга i нудна; плявузгаць, нагаворваць. Якоя ў іх зыняція, сідзяць, ваду льлюць. На Дзёму ваду льлець, што тэй ні зыхацеў іціць ны свадзьбу. Пачын. Паліць ваду. Сыйшліся i пылил ваду, слухыіш іх i спаць хочыцца. Узмацн. Наліць ваду. Ну й наседзіліся, нылілі там ваду за ета ўремя, паліц жа ап паліц не ўдарюць. Нальлюць ваду, што біс хряп'я астанімся, ну нылаю тады. Ліць ваду на мельніцу (чыю). Дапамагаць, садзейнічаць у аднабаковым парадку. Раншы так сабе, ні туды ні сюды, а цяперь у аткрытыю льлець ваду ны Сямёныву мельніцу. Непаўн. Паліць ваду на мельніцу (чыю). Ты думыў, проста так паліў ваду ну Кузьмову мельніцу, a відзіш, як ён выйгрыў. Дужа зыхацелыся паліць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бядў, дўмыю, кнўліся, кўсьцікі, ліхўю, ліцў, пыспрабўй, слўхыіш, хряпя
1 👁
 ◀  / 297  ▶