Лёгкій (лёгенькій) на нагу (ногі). Шпаркі ў хадзе i паслухмяны. Якея гады, a йшчэ лёхкій ны нагу, ці блізкій сьвет Жавінка,— туды й нызад схадзіў. Ты лёхкій на ногі, раз-два змытаісься ў горыд. То быў лёгінькій ны нагу, а тут ні дашлесься нікуды. Ты пыглядзі, якей лёгінькій на ногі, ніякыя старысьдь яго ні бярець. Лёгкій (лёгенькій) на пад'ём. Вельмі паслухмяны. Мыланка лёхкыя ны пад'ём, слова скажы i «Пашлі». Hi хвалі, ні такей ужо й лёхкій ны пад'ём, я сколька прасіла — ня зьбегыў. Лёгінькій ны пад'ём, толька смытря куды, зы чаркыю дык за сьвет зьбегыіць. Лёгкій (лёгенькій) на язык, неадабр. Балбатлівы. Ціряшчур лёхкій ны язык, ніхай што пачуіць, зы пыўдня пы ўсяму сьвету рызьнясець. Hi нада быць такім лёгінькім ны язык, прідзержьшый яго трошку зу зубамі, а не — дык прікусывый. Лёгкій на руку. Удачлівы (звыч. у куплі-продажы). Кындрат дужа лёхкій ну руку, ніхай купіць што самыя нягеглыя, у яго расьцець як ны дрыжджах. Лёд растаў, np., буд. Пра карэннае змяненне адносін у лепшы бок. Іду, гляджу, стыяць хырашо, гамонюць, віджу, лёд рыстаў. Між імі лёд ныўряд ці рыстаніць калі. Незак., рэдкаўж. Лёд растаець, цяп., np. Бацькі як заеліся, дык i міжду дзіцямі лёд ні рыстаець. У Анькі сь Сямёным лёд быў пычаў трошку рыстываць i нада ж табе — дзеці пабіліся. Працягл.-фінальн. Лёд нараставаў. Во табе, дужа многа лёд нырыстываў, узноў сварюцца. Лёд тронуўся, n p буд. Пра пачатак змянення абставін, адносін у лепшы бок. Кажыцца, лёд тронуўся, сталі патроху ляпыць тыпырамі. Можа калі i троніцца лёд, толька ні січас, яны цяжолыя ны пад'ём. Незак. Лёд трогаецца. Пыдажджы-ка, раз лёд трогыіцца, можа што i палучыцца, сыгласіўся пытпісаць спраўкі. Лізаць пяткі (рукі), іран. Паддобрывацца, трацячы ўласную годнасць. Раз урадзіўся такей, то ўжо ня кініць сваю прівычку лізаць пяткі. Як устреціць стыршыну, i пычаў шы-шы-шы, рукі ліжыць, дробным макым рыссыпаіцца. Непаўн. Палізань пяткі (рукі). Зы адным усё бегыў усьлед: зайдзіця ка мне, зайдзіця ка мне, цяперя другому пяткі паліжыць. Абея пылізалі рукі
Дадатковыя словы
кўпіць, падём, палўчыцца, пачўіць, прікўсывый, рукў, ціряшчўр
1 👁