і махныткі ні асталося ат усяго чысьціцька. Зь іхнімі дурамі калі можыць так быць, што й гылавешкі ні астаніцца ат пастройчыны. Глядзі, баба, кідаіш грубку як пупала, во хваціць агнём, дык і махныткі ні астанецца.
Ігра не стоіць свечак, кніжн., цяп., пр., буд. Пра невыгодную справу. Я зразу увідзіў, што ігра ня стоіць сьвечык, і ні зьвязывыўся. Думылі, путноя што выйдзіць, ажно ігра ня стоіла сьвечык. Ваша ігра ня будзіць стоіць сьвечык, што вы задумывыіця.
Ігра стоіць свечак, цяп., пр., буд. Пра рызыкоўную, але выгодную справу. Тут ігра стоіць сьвечык, ріскні, па-мойму ні прыгыдаіш. Як ні пулучылыся, а ігра для іх стоіла сьвечык. Паедзім, ігра будзіць стоіць сьвечык.
Іграць (весць) первую скрыпку. Быць галоўным у справе. У іхнім раду Аксён іграіць первыю скріпку, чуць што — к яму бігаць саветывыцца. Цяперь табе прідзіцца весьць первыю скріпку. Пачын. Павесць первую скрыпку. Ягор як толька пріехыў, зразу павёў первыю скріпку. Час. Паіграць первую скрыпку. Ён троху вышапрудзіўся, ну толька нядоўга пыіграў первыю скріпку. Законч. Атыйграць (атвесць) первую скрыпку. Капейкі кончыліся і асеўся — атыйграў первыю скріпку. Зь етым доўга ні павозюцца, раз-два атвядзець первыю скріпку. Працягл.-фінальн. Наіграць (навесць, даіграць, давесць) первую скрыпку. Ныігралі яны первыю скріпку, іх ніхто і ў рязон браць ня хочыць. Муцюкаюць за невышта пачом зря, во як навёў первыю скріпку. Ён скора дыйграіць первыю скріпку, скріпышнік етый, дажджэцца. Вот і давёў первыю скріпку, кончылыся ўлада.
Іграць другую скрыпку. Займаць другараднае становішча. Зяць у іх ні ў пачоці, там ён іграіць другую скріпку.
Іграць жызнію (жысцю, жызню). Рызыкаваць. Іграць жызьнію ня стоіць, гылаву мігым можна скруціць. Іграў жысьцю, нічога ні глядзеў, во й дукруціўся, біз здароўя астаўся. Непаўн. Паіграць жызнію (жысцю, жызню). Тады яны пыігралі жызьнію, ета посьлі трошку асьціпяніліся. Ну што ты, хочыш пыіграць жысьцю? — ня стоіць. Законч. Атыйграць жызнію (жысцю, жызню). Дажджэцца свайго, атыйграіць жызьнію. Ну
89 👁