І бог вялеў, жарт.; пр., рэдка цяп. Пра поўную неаспрэчнасць, безумоўнасць. Есьлі Пашка ачылавечыўся, то табе і бог вялеў жаніцца. Што яму, жыві, красуйся, ета нам дык і бог вяліць складывыць тряхольля.
І вашаму і нашаму, адз., мн. Ненадзейна, беспрынцыпова. Такей чылавек усігда, што вецір, ён і вашыму і нашыму. Іна і вашыму і нашыму, у яе як вецір у гылаве гуляіць. Яны могуць і вашым і нашым, толку ні дажджэсься ні ат аднаго, ні ад другога.
І гаварыць (талкаваць) нечага (няма чаго), звыч. гумар., іран. 1. Вельмі добры. Ты ў мяне цаца, што і гывариць нечыга, лаччы цябе на сьвеці німа. Ён чылавек і гываріць німа чаго, ува ўсім другога такога пыіскаць толька. Канешня ж ты супчык лаччы ўсіх, і тулкуваць нечыга. Атлёт быў і тулкуваць німа чаго, усюдых яго було поўна. 2. Вельмі добра. Склаў, што й гываріць нечыга, сам пашоў, а дровы ўсьлед гур-р-р. Пыдвярнулі сена і гываріць нечыга: айдзе пырянулі грыблямі, айдзе так прабеглі. Скошына і гываріць німа чаго, пылавіна травы пыт пакосымі. Яны схадзілі, ныработылі і тулкуваць нечыга: прыкычаліся ў бірізьнячку. 3. Безумоўна. Кылі нявестка зьдзелыла, то і гываріць нечыга, люба глянуць будзіць. Раз Івана пыслала, то й гываріць німа чаго, скора дажджэсься. І тулкуваць нечыга, ета ваша работа. Пызнаю, пызнаю, і тулкуваць нечыга: Сямёнькін унук.
І галавешкі (махныткі) не астацца. Пра страту ўсяго ў выніку пажару. Тады ў сорык трецьцім у нас адзь дзяреўні і гылавешкі ні асталыся, усё пыч чыстую змялі. Была баня і німа: і гылавешкі ні асталося. Ну што, дзелый ці ня дзелый што, ці вый, ці, хочыш, гыласі, калі
92 👁