І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
локці сабе пагрызьлі. Працягл.-фінальн. Накусаць (нагрызць) [сабе] локці. Ішчэ нукусаіць локці ні так. На* грызла локці за бульбу, a дяперя ніхай пра поскыньні падумыіць. Ета йшчэ мала нукусаць сабе локці. Haгрызьлі сабе локці, дык можа рыскаіліся. Кусаць нос. 1. Не мець магчымасці ўздзейнічаць. Во й кусай цяперіцька нос, што ты яму зьдзелыіш. 2. Перашкаджаць. Ці йна табе нос кусаіць? Вам усё нос ку саіць, за што ні хваціся. Кусаць [сабе] язык. Вельмі моцна перажываць за сказанае. Ты ўжо ні раз кусала язык, a ўсё ні каісься. Сьпірва ляпніць, a тады кусаіць сабе язык. Зак. Укусіць [сабе] язык. Апомніўся, укусіў язык,— нашто ж було тріпацца. Глядзі, дубуўтаісься, укусіш сабе язык, ды можыць быць позна. Узмацн. Пакусаць [сабе] язык. Яны ўсе ізыкі' пукусалі, толька нызад ня верніш. Ніхай трепліць, посьлі пукусаіць сабе язык. Працягл.-фінальн. Накусаць [сабе] язык. A нукусаў язык, відзіш, чым такоя можыць кончыцца. За тую свадзьбу я нукусаў сабе язык, i чаго мне туды було перцца. Кусаць сябе за локці. Вельмі моцна шкадаваць, перажываць, Пірістаньця ўжо вы кусаць сябе за локці, нызад усё роўна ня верніш i ні пірядзелыіш, раз зьдзелылыся так. Зак. Укусіць сябе за локаць, адз., мн. Укусіш сябе за локыць, есьлі зеркыла як ні було. Січас нічога, ніхай, прідзіць уремя — укусіш сябе за локці. Узмацн. Пакусаць сябе за локці. Ен сюлька пукусаў сябе за локці зь естымі кублікымі, каб хто толька знаў, большы нізашта i ў тэй бок ні гляніць. Законч. Адкусаць сябе за локці. Ты ні знаіш, сколька йна аткусала сябе за локці. Працягл.-фінальн. Накусаць сябе за локці. Што ты ім п'яным аб'ясьніш, во прыцьвірізяцца, дык нукусаюць сябе за локці. Кусаць сябе за язык. Вельмі моцна перажываць за сказанае. Я па віду пызнаў, што кусаіць сябе зы язык. Зак. Укусіць сябе за язык. Укусюць сябе зы язык, ні раз укусюць, нашто ім було такую дурату гываріць. Узмацн. Пакусаць сябе за язык. Пукусаіць сябе зы язык, што ляпнула з бухты бырахты пры пацьцёлка. Законч. Адкусаць сябе за язык. Што толку, калі аткусала сябе зы язык, нызад ня верніш, раз скызала. Працягл.-фінальн. 5. Г. Ф. Юрчанка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абясьніш, бўхты, дуратў, падўмыіць, пяным, укўсюць, укўсіш
1 👁
 ◀  / 297  ▶