І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Курыцы па калена. Пра мелкаводдзе. Тая речка ў іх куріцы пы калена, дайжа штаны ні нада пыткасывыць. Ідзі сьмела, тут усігда куріцы пы калена, толька вясною, у павыдку, троху цякець. Кусаць (грызць) за бок (за бак). Марна намагацца, не мець магчымасці ўздзейнічаць. Кусай цяперіцька іх за бок, калі яны абоя за сьветым. Кусаць за бык асталыся, большы што ж ты прідумыіш. Ня прыгый, грызьць за бок нада було раншы. Грызі, кылі хочыш, за бык, а яны ходзюць ды пысьміхаюцца. Зак. Укусіць (угрызць) за бок (за бак). Укусіў ба за бок, ды бок ні пыцстыўляюць табе. Укусі яго за бык, ён цябе дужа паслухыіць. За бок угрызьць можыш, каб толька іх злавілі ды прівялі. Ага, угрызеш за бык, пра што ты раншы думыў. Аднакр. Куснуць (кусануць, грызнуць, угрызнуць, грызянуць) за бок (за бак). Кусьні за бок, кылі яблынкі пыбгрызаў i пабег. Ну што б ты яго, за бык куснуў ці што. За бок ты яго кусанеш,— еткыю шкоду зьдзелыць: такіх тарелык с агнём ні найдзіш. Каго ты грызьнеш за бок,— былі матьічкі такея ўдобныя i вазьмі трясцы. За бык жа ні ўгрызьнеш, а ножык згыркылі. Ты іх грызянеш за бок: ны гылаву сядуць i нічога ня зьдзелыіш. Непаўн. Пакусаць (пагрызць) за бок (за бак). Пукусай яе за бык, ні прінісла i ні прінісла. Нічога ты ня зьдзелыіш, за бок пыгрызеш разьві. Працягл.-фінальн. Накусаць (нагрызць) за бок (за бак). Ці нукусай іх за бок, ці пыгладзь пы галоўкі, цяперя ўжо ўсё адзінакыва. Ныгрызіця іх за бык, яны быяцца некыга дужа. Кусаць (грызць) [сабе] локці. Вельмі моцна шкадаваць, не маючы магчымасці выправіць становішча. Позна ты ўзяўся кусаць локці, пра ета нада було заўчора думыць. Сколька ні грызі локці, нызад ні адзьдзелыіш. Тады яны доўга кусалі сабе локці. Віду ні пыдываў, а локці сабе грыз. Аднакр. Укусіць (грызнуць) [сабе] локаць, адзмн. Січас гатоў укусіць локыць, a ўчора бушуваў: ніхто ні пытхадзі. Грызнуў ба локці, ды позна. Ішчэ ні раз локыць сабе ўкусіпь, ніхай. Сколька ня божкый, а локыць сабе ні грызьнеш. Во ніхай грызьнець сабе локці рузумок твой. Узмацн. Пакусаць (пагрызць) [сабе] локці. Січас вы храбры, а пройдзіць уремя — локці пукусаіця. Я знаю, што цяперя локці пагрызьлі б. Локці сабе пукусалі: чаго туды йшла. Яны за тэя снапкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грызнўў, дўмыць, кўріцы, паслўхыіць, прідўмыіш, ўкўсіпь
2 👁
 ◀  / 297  ▶