Старонка 39
◀ / 297 ▶
Каша заварываецца, цяп., пр., буд. Пра пачатак звады, бойкі і іншых падобных падзей. Я віджу, што там каша зыварівыіцца, шапку ў рукі і аттуль, што мне зь імі дзяліць. Усё мы відзілі, як у іх каша зыварівылыся, мы ж стыялі ціріз дарогу. Есьлі ікая каша будзіць зыварівыцца, пызывіцё мяне. Зак. Каша заварылася, пр., буд. Я быў там, як у іх каша зыварілыся. Вот ніхай сойдуцца дуччані зь бірязуйкыўцымі, узноў каша зываріцца. Жыва каша можыць зываріцца. Каша ў галаве, неадабр. Блытаніна ў разважаннях. Паслухыў я яго тріпатню, слова путнога ні скажыць, каша ў гылаве. У бацькі ўсігда каша была ў гылаве і сын такей самый. Кашу расхлёбываць. Разбірацца замест іншага ў вельмі складанай і заблытанай справе. У атменку зы Пыдгародзьдзя ўзялі пустота поля, а посьлі сколька гадоў кашу расхлёбывылі. Зак. Кашу расхлябаць. Зыварілі дык зыварілі, хто й калі ету іхныю кашу рысхлібаіць, ні знаю. Кашэччый (кашаччый) канцэрт, іран. Гучныя бязладныя спевы з віскам і скогатам. Што ж там будзіць паслухыць у іх чылавечыскыя? — кашэччый канцэрт. Зывялі на тым канцы кашэччый канцэрт. Кышаччый канцэрт, а ня песьні. К дабру. На лепшае. Ня думыю, каб ты г дабру етык усхліхытаўся. Ці г дабру тваё балыўства? Сяньня яны рызыйшліся ныўряд каб г дабру. Параўн. Не к дабру. К душэ. З прыемнасцю і карысцю (з'есці). Во ў цябе, мыя ты кумычка, хуць я неік г душэ зьела бабкі с салым. У яе і ў рот што ўзяць дык г душэ. Кідацца на сцяну, груб. Бурна выражаць злосць, бушаваць, лаяцца. Чаго ты кідыісься ны сьцяну сы сваім пряслым, хто яго тамыцька трогыў. Пряма ны сьцяну кідаіцца, калі яму адно слова ныпярёк скажыш. Зак. Кінуцца на сцяну. Глядзі, ато січас ны сьцяну кініцца. Як пымянулі снапы летышнія, дык ён пряма ны сьцяну кінуўся. Працягл.-фінальн. Дакідацца на сцяну. А дыкідаісься ны сьцяну, і цябе унімуць хырашо. Гл. Лезць на сцяну.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 297 ▶