касэй сажынь у плічах. Зыіжджалі Аксюціны пляменьнікі — здыравушчыя лабрэціны, касый сажынь у плічах. Ён кысая сажынь у плічах, а ты проця яго гніда.
Каціцца калбасою, вульг. Шпарка, без аглядкі адпраўляцца. Ні хацеў пабыць як людзі — каціся кылбасою. Зак. Пакаціцца (выкаціцца) калбасою. Пакоцісься кылбасою, толька пяткі зыдрынчаць. Кылбасою выкыцісься у етый жа самый мамент.
Каціцца кумільгам. Шпарка, без аглядкі несціся. Цярьпеў ён, цярьпеў, а тады ўзяў мятлу, дык яны каціліся кумільгым хто куды. Зак. Пакаціцца (выкаціцца) кумільгам. Ой, як вы січас пакоціціся кумільгым, во будзіць карціна — луччы некуды. Січас я цябе уніму: выкыцісься кумільгым ат'етуля.
Каціць кумільгам. Рашуча і энергічна гнаць, выганяць. Яго нада було аттуля даўно каціць кумільгым. Зак. Пакаціць (выкаціць) кумільгам. Толька ты мне ні ўсядзься, так пыкачу кумільгым, што зы сікунду пыд быльшаком ачынесься. Ты дужа цірьпялівыя, я б ні стала столька угыварівыць ды ўвішчаць, я б скора выкыціла кумільгым.
Кацялок не варыць, груб., цяп., пр. Пра поўную бесталковасць. Раз кыцялок ні варіць, то ні бяріся бырану гырадзіць. У цябе ні разу і ні на што кыцялок ні варіў. Кацялок варыць, цяп., пр. Па-твойму, усе дуракі, у цябе толька ў аднаго кыцялок варіць. Калі ён у яго тэй кыцялок варіў? Зак. Кацялок не зварыў, пр., буд. Тут усё було прасьцей простыга, а ў цябе ўзноў кыцялок ні зваріў. Пыслала і апяць баюся: тоя самыя палучыцца — кыцялок ні зваріць. Кацялок зварыў, пр., буд. Ні глядзі, што зь віду выранёнык, кыцялок зваріў, што к чаму. Можа ж хуць раз кыцялок зваріць.
Качаргою носа (шапкі) не дастаць, іран. Не даступіцца (пра ганарыстага). Мікіцёнык настолька ўзгардзіўся, што кычарьгою носа ні дыстаніш. У вас цяперіцька кычарьгою шапкі ні дыстаць. Летыся так быў зыгардзіўся, што кычарьгою шапкі ні дастаў ба. Качаргою нос (шапку) дастаць. Ты ў яго кычарьгою нос дыстаць папробуй. Айдзе ты ў яго кычарьгою шапку дыстаніш, раз нычальствым стаў. Гл. З кукішам носа не дастаць.
75 👁