І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Каша заварываецца, цяп., прбуд. Пра начатак звады} бойкі i іншых надобных надзей. Я віджу, што там каша зыварівыіцца, шапку ў рукі i аттуль, што мне зь імі дзяліць. Усё мы відзілі, як у іх каша зыварівылыся, мы ж стыялі ціріз дарогу. Есьлі ікая каша будзіць зыварівыцда, пызывідё мяне. Зак. Каша заварылася, пр., буд. Я быў там, як у іх каша зыварілыся. Вот ніхай сойдудца дуччані зь бірязуйкыўдымі, узноў каша зываріцца. Жыва каша можыць зыварідца. Каша ў галаве, неадабр. Блытаніна у разважаннях. Паслухыў я яго тріпатню, слова путнога ні скажыдь, каша ў гылаве. У бацькі ўсігда каша была ў гылаве i сын такей самый. Кашу расхлёбываць. Разбірацца замест іншага ў вельмі складанай i заблытанай справе. У атменку зы Пыдгародзьдзя ўзялі пустота поля, а посьлі сколька гадоў кашу расхлёбывылі. Зак. Кашу расхлябаць. Зыварілі дык зыварілі, хто й калі ету іхныю кашу рысхлібаіць, ні знаю. Кашэччый (кашаччый) канцэрт, іран. Гучныя бязладныя спевы з віскам i скогатам. Што ж там будзідь паслухыць у іх чылавечыскыя? — кашэччый канцэрт. Зывялі на тым канцы кашэччый канцэрт. Кышаччый канцэрт, а ня песьні. К дабру. На лепшае. Ня думыю, каб ты г дабру етык усхліхытаўся. ЦІ г дабру тваё балыўства? Сяньня яны рызыйшліся ныўряд каб г дабру. Параун. Не к д а б р у. К душэ. 3 прыемнасцю i карысцю (з'есці). Во ў цябе, мыя ты кумычка, хуць я неік г душэ зьела бабкі с салым. У яе i ў рот што ўзяць дык г душэ. Кідацца на сцяну, груб. Бурна выражаць злосць, бушаваць, лаяцца. Чаго ты кідыісься ны сьцяну сы сваім пряслым, хто яго тамыдька трогыў. Пряма ны сьцяну кідаіцца, калі яму адно слова ныпярёк скажыш. Зак. Кінуцца на сцяну. Глядзі, ато січас ны сьцяну кінідца. Як пымянулі снапы летышнія, дык ён пряма ны сьцяну кінуўся. Працягл.-фінальн. Дакідацца на сцяну. А дыкідаісься ны сьцяну, i цябе унімуць хырашо. Г л. Л е з ц ь на сцяну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

б^дзіць, бірязўйкыўдымі, зесці, паслўхыць, паслўхыў, пымянўлі, сьцянў
2 👁
 ◀  / 297  ▶