І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
шыі. Сколька ўремя камійь на шыі, i ніяк ізбавіцца ні магу. Камня на камні не астацца. Разбурыцца, знішчыцца дашчэнту. Прыхадзілі мы Смаленшчыну — цэлыя paёны былі: камня ны камні ні асталося. Ты калі паходзіш лі посыду, дык камня ны камні ні астаніцца. Незак., рэдкаўж. Камня на камні не аставацца. Айдзе баі ішлі, камня ны камні ні астывалыся. Bc ўзяўся шуруваць, камня ны камні ні стаецца. Камня на камні не кінуць (не аставіць). Знішчыць, разбурыць усё дашчэнту. Ну ніхай толька дыбярёмся, мы тама ат іх камня ны камні ня кінім. Kpai былі цэлыя, а цэнтыр увесь спалілі, камня ны камні ні аставілі. Незак., рэдкаўж. Камня на камні не кідаць (не астаўляць). Айдзе яны прыхадзілі, камня ны камні ня кідылі. Ты ўжо гатоў камня ны камні'ні астыўляць. Кандрашка хваціла (схваціла), np., буд. Пра нечаканае, незразумелае захворванне. Нейкыя кындрашка яго хваціла, ляжыць. Кындрашка схваціла, кычаіцца, вун айдзе твой Васіль. Незак., рэдкаўж. Кандрашка хватаець, цяп., np. Яго ўжо сколька разоў кындрашка хвытаіць. Сьвёкыр твой быў, яго ўсё кындрашка хвытала. Множн. Кандрашка пахватала, np., буд. Ікая вас тута кындрашка пыхвытала? Цэлы будуць, кындрашка ні пыхвытаіць. Канца-краю няма (не відна). 1. Пра вельмі вялікую прастору. Прыхадзілі мы сьцепы, ідзеш-ідзеш, кынцакраю німа. Ны цыліне пасевы пышаніны — кынца-краю ня відна. 2. Пра неабсяжнасць справы, бясконцасць працы. У нас яшчо ўбіраць ды ўбіраць, кынца-краю німа. Бабскый рабоці ўсігда кынца-краю ня відна. Канцоў не найціць (не знайціць). Не разабрацца, не адшукаць вытокаў, не раскрыць. Так запутылі ўсё дзела, што канцоў ні найціць. Ён умеіць так пірівярнуць, што канцоў ні найдзіш. Могуць што хочыш сьцягнуць i канцоў ні знайдзіш. Усе відзілі, як адзін другому пірідывалі, i канцоў ні знайшоў. Канцы найціць (знайціць). Якея ты канцы найдзіш, ці ты знаіш, чыё ета дзела? Hi ны такіх вы дуракоў нарваліся, што думылі канцы знайціць так лёхка. Незак., рэдкаўж. Канцоў не кахадзіць (не знахадзіць). Я тут ні знала, аткуля пычынаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запўтылі, камніні, пірівярнўць, сьцягнўць
1 👁
 ◀  / 297  ▶