І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
комыя, калені ў іх нытрясуцца. Ня толька ў нас калені ныкылаціліся, ім пріхадзілыся нічуць ня луччы. Як ныдрыжацца каленкі, тады храбрысьці трошку паменшыіць. Троху, праўда, страшна бул5, ну мы нічога, a ў Пітрычка каленкі нытрясьліся. Ізыком ні разу нічога ні баіцца, a пойдзіць адзін, то каленкі ныкалоцюцца. Ты многа ні рысказывый, а толька ціхінька нымякні, што ішчуць,— во паджжылкі ныдрыжацца. Тады ў нас паджжылкі нытрясьліся: немцы стріляюць аттуля, a нашы па іх б'юць ат'етуля, пулі толька сьвішчуць ныд галовымі, сьвісь, сьвісь. А што ты думыіш, паджжылкі нытрясуцца, дык скарей сыгласіцца прыдаць, меншы будзіць цягнуцца. Ніхай, што паджжылкі ныкылаціліся, ніхай, хуць якей страх будзіць. Бувала, ужо столька паджжылкі ныкалоцюцца, што й кылаціцца большы некуды. Калі папала, неадабр. У любы час без разбору. Скажыш, а тады хадзі ды бойся, калі пупала можыць ляпнуць i айдзе пупала. Калі угодна (заўгодна). У любы час. Я магу пріціць калі ўгодна, як пірікажыш, я й пыдбягу. Калі заўгодна жэніцца, i нічога ты ня зьдзелыіш. Калі заўгодна можыць сьвіньню пыткласьць. Калі (як) рак свіснець, іран. Ніколі. Дыжджыцёся вы яе, калі рак сьвісьніць, во калі. Сыйшчыш, калі рак сьвісьніць. Цяперь ты ў яго палучыш грошы, як рак сьвісьніць. Дажджэсься, пріедзіць, як рак сьвісьніць. Камандаваць парадам, гумар. Распараджацца, гаспадарыць. Я пышла, ніхай сыма кымандыіць пырадым, як знаіць. Непаўн. Пакамандаваць парадам. Прі ей ты дужа ні пыкымандыіш пырадым, іна вожкі ня выпусьціць. Законч. Адкамандаваць парадам. Ці ты йшчэ ні аткымандывыў пырадым? Працягл.-фінальн. Накамандаваць (дакамандаваць) парадам. Ужо ныкымаидывылі пырадым, за нешта сварюцца між сабою. Ну як ёи тама дыкымандывыў пырадам, чым у іх тамыцька зывяршылыся? Камар носа не падточыць, цяп., np. Пра ўменне зрабіць так, што ні да чаго неліга прычапіцца. ён умеіць так дзела апцяпыць, што кымар носа ні патточыць. Нада стол — зьдзелыіць стол, i так усе к аднаму прігоніць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аднамў, атетуля, бюць, пыдбягў, цягнўцца
1 👁
 ◀  / 297  ▶