І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
га пака рання. Як ніхай ні выкручывыіцца, а ікая пітля ды найдзіць. Вот каб каго яшчэ пітля ныйшла айдзе-нібудзь. Так ня будзіць, нойдзіць пітля. Знайдзіць пітля i ету нячыстыю сілу, усё яму ня будзіць удывацца. Даўно нада було, каб ныйшла вярёўка. Я думыю, што іх скора вярёўка нойдзіць. Hi ў чужоя места, кылі й вярёўка знайдзіць. Кылі скора вярёўка ня знойдзіць, ні знаю, што зь іх палучыцца. Пятля (вяроўка) ўецца (круцідца), рэдкаўж. Пра непазбежнасць вельмі суровай кары. Нейдзі ж пітля ўецца на ету вудыль. Раз пітля круціцца, то найдзіць, ні мінець свайго. Вярёўка на етых вогіріў уецца, палучуць, што ім зыхацелыся. Ны цябе знаіш айдзе вярёўка круціцца? — у Каскові. Гл. П я т л я шу к а е ц ь. Пятля галосіць, адзінк. Пра безумоўнае заслугоўванне самай суровай кары. ГІы твайму хлышчоўскыму другу даўно пітля галосіць, i пы табе разым зь ім. Гл. П я т л я в ы e ц ь. Пятля іржэць, груб., адзінк. Пра безумоўнае атрыманне самай суровай кары. Раз пітля іржэць, то найдзіць, ні там дык там ты ў яе ўскочыш. Пятля на шыю, неадабр, Вялікія турботы, клопат, адказныя абавязкі. Нашто мне еткыя пітля на шыю? Калі ныравіцца, вазьмі, будзіць пітля на шыю. Узяў,— на ўсю жызьню ёсьць пітля на шыю. Пятля носіць, асудж.; цяп., np., буд. Пра адсутнасць звестак аб месцазнаходжанні. Нейдзі ж пітля носіць каторый месіц. Двынаццыць яго знаіць, айдзе яго пітля насіла. Пятля плачыць, неадабр.; цяп., np. Пра безумоўнае заслугоўеанне самай суровай кары. Пы табе даўно пітля плачыць. Пітля пы табе плачыць, ды некыму яе ў рукі ўзяць. Пы яго шыі ні адзін год пітля плакыла. Узмацн. Пятля паплакыла (наплакалася), np., буд. Пітля пыплакыла, пакуля ён сабе пролыбку найшоў. Пыплакыла пітля: усё ж гібілі па белыму сьвету іскаў — ня мог найціць. Хуць ныплакылыся пітля, ну зныйшла-тыкі, ні мінула. Ныплачыцца пітля пы такому пріпадку. Законн. Пятля адплакала, np., буд. Атплакыла пітля, доўга ёй ждаць вас прішлося. Атплачыць пітля, трудна ёй будзіць пупасць етыга сарьвігылаву. 28ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, выкрўчывыіцца, вўдыль, дўмыю, крў, мінўла, палўчуць, палўчыцца, рўкі, сарьвігылавў, трўдна
0 👁
 ◀  / 297  ▶