І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Каб слова. Пра стан зацятай маўклівасці, стрыманасці. За ўвесь вечыр каб слова. Усе тэй тоя скажыць, тэй тоя, а ён каб слова каму. Кавяраць раны. Вярэдзіць старое. Хуць вы яшчэ ні кывіряйця раны, бязь етыга тошна. Зак. Раскавяраць (ускавяраць) раны. Толька рыскывірялі раны сваімі рызгаворамі. A ня йдзіця, раны ускывіряіця ёй, узноў плакыць пычанець. Непаўн. Пакавярань раны. Пыкывірялі раны яму зь Зінычкыю, дык ні зулюбіў. Працягл.фінальн. Накавяраць (дакавяраць) раны. Ныкывіряіця вы раны яму, што турнець вас як мілінькіх. Дыкывіряў раны, пулучыў сваё i пашоў, як памыйкымі аблітьій. Казанская сірата, неадабр. Той, хто прыкідваецца пакрыўджаным, бездапаможным. Тыкая ты ужо кызанская сірыта, што большы некуды. Прітворіцца кызанскыю сіратою, хуць яго ну руках насі. Во кызанскія dрыты, чуць жывы. Казёл адпушчэнія. Той, на каго звальваюць віну. Ты ўсігда шукаіш кызла атпушчэнія. Во так будзіш вы ўсякім дзелі казлом атпушчэнія. Казна пра белага бычка, неадабр. 1. Бясконцае паўтарэнне аднаго i таго ж. Узноў завёў сваю казку пра белыга бычка, няскора цяперь сьціхніць. 2. Відазочная хлусня. Ты мне казку пра белыга бычка ні рысказывый, я сам знаю, што к чаму. Ідзі паслухый казкі пра белыга бычка. Кала етага. Амалъ столькі ж (пры асцярожным вызначэнні). Дужа ні саветыю шыріцца: тріццыдь ня тріццыць пудоў, ну ніхай кыла етыга, дык жа ішчэ фіўраль ны дваре. Паўсотні німа, ну кыла етыга будзіць. Калені (каленкі, паджылкі) дрыжаць (трасуцца, калоцяцца), цяп., np. Пра бялікі страх. Цяперя храбір, a тама калені дрыжэлі. Так выпужылыся, што ł ciчас калені трясуцца. Там ня толька ў мяне, ува ўсіх калені трясьліся. Яны ладна выпужыліся, кылаціліся калені, нечыга скызаць. Ня трогый, у яго i так ужо каленкі дрыжаць. Што, каленкі дрыжэлі, як бег учора ціріз равы? Віджу, што спужаўся, трясуцца каленкі. Трясьліся каленкі у абоіх, ета прізнывацца стыдна. A ў цябе, думыіш, ні кылаціліся б каленкі, каб табе так. Ныбралыся учора страху, усе паджжылкі дрыжэлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паслўхый, трясўцца
1 👁
 ◀  / 297  ▶