І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
рщь нечыга. А іх Матруніны хлопцы пыпрівялі ў сябе. П рацягл.-фінальн. Напрывадзіць у сябе. Глядзі, ён ныпріводзіць у сябе, што зальлець саўсім i большы нічога. Пры грашах. У стане забяспечанасці сродкамі. Цяперя ён прі грышах, пацьцёлка прыдаў, толька етыя грошы доўга ні набудуць. Раз прі грышах, засьвішчыць, пойдзіць гуляць. Прыдаваць духу, жарт. Падтрымліваць, натхняиь падтрымкай. Ты дужа бодзір, ці ні Мыланка табе прідаець духу. Сядзщь ныўзлакоткых, прідаець духу. Зак. Прыдаць духу. Хто йта яму так прідаў духу. Вун як прідалі духу, ідзець бодрый, важный, кпм носа ні дыстаніш. Гл. Д а в а ць духу. Прыдаваць зямле, узвыш. Хаваць з вялікім жалем. Ліжала тыкая сьвежыя: як жывая, ажно страшна було прідываць зямле. Зак. Прыдаць зямле. Такога мушчынішчу прідаць зямле,— як тоя серца выдзіржыла, ні рызырвалыся на месьці. Узмацн.-множн. Папрыдаваць зямле. Ну, што, ныплакыліся, навыліся, пылажылі рядым, пыпрідывалі зямле. Прыдзелаць (прычапіць) пуза (бруха). Зрабіць цяжарнай. Маркыў сяредній прідзелыў ёй пуза, матка выбуркнулыся. Ну ўжо як прідзелыюпь брюха, тады ўдвору ні пыказыйся, ні страмі мяне. Дабегыісься, дзеўка, прічэпюць пуза, тады пызнаіш, страму ні аббяресься. Ходзіць, прічапі'лі брюха, вот-вот родзіць. Прыдзержываць у руках. Імкнуцца трымацъ у строгасці. Прідзержывый у руках, пакуль можна, каб саўсім ні руспусьціўся. Зак. Прыдзяржаць (прыдзержадь) у руках. Каб ты летыся прідзіржаў яго ў руках, ён ба i сёліта ні адурюваў. Некыму прідзержыць у руках, ат етыга i распуста пышла. Г л. Д з я р ж а ць у рук а х. Прыдзержываць язык за зубамі (на прывязі). Прымоучъаць, каб не выдяць таямніцы; праяўляць асцярожнасць у выказванні. А я дык дужа табе саветыю прідзержывыць язык зу зубамі. Усё з-зы таго, што ні прідзержывыла язык на прівізі. Зак. Прыдзержаць (прыдзяржаць) язык за зубамі (на прывязі). Прідзержы язык зу зубамі, ато ён буўтаіцца у цябе, як у сыбакі хвост. Нечыга чыпацца, прідзержы язык на прівізі. Hi хацеў прідзіржаць язык зу зубамі, дык во, пулучай. Ого, прідзяр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

набўдуць, прічапілі, распўста
2 👁
 ◀  / 297  ▶