І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Порціць нервы. Пастаянна злаваць, злавацца. Hi нада порціць нервы, пысядзі i ўспакойся. Зак. Папорціць нервы. Сямён папорціў Гаўрілу нервы, хваціла таму, ны кажным шагу пыткалывыў. Узмацн. Перапорціць нервы. Ну i што толку будзіць, піряпорціця нервы i на етым кончыцца. Законч. Адпорціць нервы. Зы такой ўремя атпорціў ім нервы, яны ўжо рады-рады, што паехыў. Працягл.-фінальн. Напорціць (дапорціць) нервы. Даслужыцца, напорціць нервы, прыздраўлю хырашо. Дапорціў нервы, што сымаго прывадзілі c пачотым. Порціць [усю] абедню, звыч. гумар. Разбураць замыслы. Ай, нашто ўжо ты порціш ім абедню. Ета ім порціць усю абедню, каб ні гіріехыў Іван, ім ба куды луччы було. Зак. Спорціць (гіапорціць) [усю] абедню. Як жа спорціў нам абедню сь семім етый дождж. Ты зыявісься, дык усю абедню спордіш. Твыя цётычка папорціла нам усю абедню. Нспаўн. Падпорціць [усю] абедню. I ты знаіш, што ім патпорціла абедню? — бызар. Скажыш, дык можыш патпорціць усю абедню. Узмацн. Перапорціць [усю] абедню. Уваліліся кучыю, niряпорцілі ім абедню. Усю абедню піряпорціла Райка, каб прумуўчала, i ўсё абыйшлося б. После дожджыка ў чацверг, жарт. Невядома калі. Ён падойдзіць,— посьлі дожджыка ў чацьверьг. Ііосьлі дожджыка ў чацьверьг кушучок пачыніць. Потам i кроўю. Вельмі цяжкай працай (набыць). Мы потым i кроўю ету хаччыну нубувалі. У нас усё потым i кроўю заслужына. Пот выціраць. Рабіць перадышку ў цяжкай працы. Мы бралі ні так, як вы, мы, можа, за ўвесь дзень адзін раз пот выціралі. Зак. Пот выцерць (абцерць). Відзіш, ікая рука, кожа чуць пудунута, а работыю — пот выцірць некылі. Пыдажджы ты мінутку, дай хуць пот абатрём. Поўзаць на пузе (брухе), іран. Прыніжацца дагаджаючы. Другому дык ба стыдна було так поўзыць на пузі, як ты поўзыіш пірід Мікітывымі. Усё поўзыіць на брюхі, дыгадзіць хочыць. Пачын. Запоўзаць на пузе (брухе). Як жа Ляксей запоўзыў на пузі пірід нычальствым! Толька зыявіцца стыршына, узноў запоўзыіць піряд ім на брюхі. Узмацн. Папоўзаць на пузе (брухе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даслўжыцца, заслўжына, кўчыю, пудунўта, пўзі
1 👁
 ◀  / 297  ▶