І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Падсыпаць жару, жарт. Падбухторваць. Іна i так редзьку рьвець, а ён яшчэ большы пыцсыпаіць жару. Зак. Падсыпаць жару. Пыдэжджы, ніхай Васіль зайдзіць, во тэй пацсыпліць жару. Ну як, пацсыпыў жару, ці ды жару цябе рускусілі? Параўн. Д а в а ць жа р у. Пад удар. У небяспечнае становішча. Свае пыдвялі пуд удар, ніхто еткыга ат іх i ні надзеіўся. Вы ня талька мяне пуд удар ставіця, a што можыць быць з Грішчанком,a? Пад ударам. У небяспечным становішчы. Тады Пітраковы былі большы, чым хто, пуд ударым. Трілюдзіць ніізьвесна што: ён пуд ударым,— пыд якім ты ударым? Пад уласць, звыч. жарт. Пад поўны ўплыў. Ніхай ён ужо ідзець пыд вашу уласьць, мы бізь яго абойдзімся. Пупаў пыд Ганьніну уласьць, тая кымандыіць, як хочыць. Пад уласцю, звыч. жарт. Пад поўным уплывам. Ен січас пыд Андреівыю уласьцю, сам думыць ня хочыць. Пад yce бочкі шпунт, іран. Вельмі цікаўны i рухавы. Ты канешня пуд yce бочкі шпунт. Ня будзь пуд yce бочкі шпунт, кылі трошку цішэй ды зьмірней, яно ня хужы. Па душах. Адкрыта, чыстасардэчна. Пу душах зь ім ня дужа пыгаворіш, ён нейкій ніпріступный. Знаць, первый раз пу душах рузмуўлялі. Дужа ўжо нешта пу душах зюкылі, пряма рызыйцщца ні маглі. Па душэ. Да спадобы. Як станіць пірібіраць, ды каб усё пы ныраву, ды пу душэ каб,— ты пыдзівіўся б. Каб яму што було пу душэ,— ого, ня дужа што будзіць. Падхватываць на язык, звыч. неадабр. Распаўсюджваць чуткі, плёткі. Якую чуш ні пачуюць, січас пытхватыюць ны язык. Зак. Падхваціць на язык. Тая бізь йічога ніякыга скызала, а тут i пытхвацілі ны язык: жалілыся, жалілыся. Падціраць (уціраць) нос, пагардл. Значка пераўзыходзіць ва ўсіх адносінах. Якей ня ёсьць, а пыцьціраіць нос усім у рабоці. Мы ім тады уціралі нос. Зак. Падцерць (уцерць) нос. Пыдрасьцець, дык старшым пыдатрець нос: красівыя дзеўка будзіць. Каму хочыш утрець нос. Узмацн. Паўціраць нос. Сваты пыўціралі нос Грішчынкам, як тэя ні хвастыліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыць, ніпрістўпный, пачўюць
1 👁
 ◀  / 297  ▶