Паднасіць пілюлю. Неспадзявана рабіць непрыемнасць, крыўду. Падносюць пілюлі то с аднаго боку, то з другога. Зак. Паднесць пілюлю. Помніш, як летыся пыднясьлі табе пілюлю, а ты ўсё дно ня хочыш думыць ні пра што. Мала ты знаіш іх пакуль што, яны ні пысьцісьняюцца пілюлю паднесыіь. Пад начальствам, жарт. У падпарадкаванні. Трецьцій месіц пыд нычальствым ходзіць, нешта крівіцца. Пабыў у нычальстві, ніхай пыд нычальствым пабудзіць, ета яму нісколька ні пыўрядзіць. Паднімацца (падымацда, станавіцца, уставаць) на дыбы. Рашуча пярэчыць, про.тэставаць, гарачыцца. Зы ўсякыю мелыч пыднімацца на дыбы — так тожа ніхырашо. Дужа ты ладзін, як ны дыбы пыднімаісься. Чаго яму пыдымацца на дыбы, ці ета яго калёсы. Hi нада було стынавіцца на дыбы i с табою як ш чылавекым абыйшліся б. Папробывыў ба ты пыгыварщь: кажный раз становюцца на дыбы. Чаго ж яшчэ тэй індык устаець на дыбы? Зак. Падняцца (стаць, устаць) на дыбы. Усе на дыбы пыдняліся: ня хочым так. Толька пымяні Пінькіныга, падніміцца на дыбы. Я i ня думыў, што іззы такея ірунды стануць на дыбы. Ну чаго вы на дыбы ўсталі, ніхто вас ня трогыіць i ніякыму чорту вы ні нада. Паднімаць (падымаць) вочы. Глядзецъ прама. А я ўсё думыю, чаго ж ён ня хочыць нешта i вочы пыднімаць. Совісна вочы пыдымаць посьлі ўчырашніга горыда, у зямлю глідзяць. Кычаіцца i ня хочыць вочы пыдымаць. Зак. Падняць вочы. Вочы пыдняў, а тады ўзноў гылавою ў падушку. Пыднялі вочы i атвярнуліся, відна, усё ўспомнілі. Параўн. Во ч ы ў з н i м а ц ь. Паднімаць (падымаць) нос, іран. Зазнавацца, важнічаць, фанабэрыцца. Каб хто путній нос пыднімаў, ато ж нігігляцьцё нейкыя ніпутноя. Цяперь ён пыдымаіць нос, ні сь кім знацца ня хочыць. Зак. Падняць нос. Скора другей нос падніміць, ды яшчэ як падніміць. Нос пыдняў, што зь любым кукішым ні падойдзіш. Узмацн.множн. Пападнімаць (пападымаць) насы. Пыпыднімалі насы, што куды там! Пыглядзіш, як пыпыдымаюць насы, у іх зыдываньня ня зьмеріць. Працягл.-фінальн. Дападнімаць нос. Дыпыднімаіць нос, апусьціць скора трошку ніжы. Г л. З а д з і р а ць нос. 14. Г. Ф. Юрчанка
Дадатковыя словы
апўсьціць, атвярнўліся, дўжа, дўмыць, кўкішым, пабўдзіць, пўтній
1 👁