А я яму пряма ў вочы скызала, што ен шчыёй падмёткі ня стоіць, буду я маліцца ны яго дужа, важнысьць то тыкая мне. Гультай, аторва, падмётка іхныга ня стоіць, а вірядуіць, як яго рукамі ўсё зьдзелына i яго гылавою спраўліна. Плюнь ты ны яго i рыстапчы, ён твайго нохця ня стоіць. Ён ні разу вашыга ныхця ні ў чом ня стоіў i ня будзіць стоіць. Г л. Н а г і не варт. Пад мухаю (хмяльком, хмелем). У стане невялікага ап'янення. П'ян ні п'ян, а пад мухыю пыд ладныю, язык зыплітаіцца троху. Зразу пызналі, што пыт хмяльком. Пыт хмяльком трошку былі ўсе. Учынулі ў хату пат хмелім, з рукою падносюцца, чуць ні цулувацца гатовы. Як прідзіць пат хмелім, усё чысьцінька рыскажыць. Г л. П а д гр а д у с а м. Пад мяцёлку (мятлу). Начыста, не пакінуўшы нічога. Пыдыбралыся к вясьне ўсё пыд мяцёлку, ні былінкі ні асталыся ў пуні. Ураньні хваціліся: клець напіта i ўсё пыд мяцёлку паччышчына. Там жа було ўсяго аглымазьдзіцца, калі яны пасьпелі паччысьціць пыд мятлу. Жыта даўно пыд мятлу i ўсе бочкі чысты, пышаніца пакуль трошку цягніцца. Паднасіць к роту (губам). Браць страву на спробу, есці для прыліку. Толька што к роту падносіць, зычарелніць раз i ўсё нятронутыя астаецца. Толька што клёвыіць, к роту пасьці нічога ні падносіць. Пасьледнія ўремя г губам нічога ні падносіць, глыток вады возьміць горла прымачыць. Зак. Паднесць к роту (губам). Іна толька к роту пыднісла, а есьць ні стала. I яешню жжаріла, i сала рыскрышыла, i мылыка ўліла, а ён нічога дайжа к роту ні паднёс. Ніхай ба ж хуць г губам чаго пыднясып. Паднасіць (падаваць) ваду ў рэшаце (рэшатам). Займацца бескарыснай, пустой справай. Во ўзяліся пымыгаць — пыднасіць ваду ў решыці. Ён умеіць толька ваду решытым пыднасіць. Дыкладуць пыдываць ваду ў решыці, во чаму наўчуць. Хваціць ужо ваду решытым пыднасіць. Зак. Паднесць (падаць) ваду ў рэшаце (рэшатам). Дужа хырашо памог — паднёс ваду ў решыці. Пыпрасі, зьдзелыіць: пыднясець решытым вады. У такога тумыка толька й хваціць уменьня пыдаць ваду ў решыці. Ну, пыдаў ваду решытым, памог? Г л. Н а с i ц ь в а д у ў р э ша ц е
Дадатковыя словы
апянення, вірядўіць, дыкладўць, мятлў, мўхыю, пян, пўні, учынўлі
1 👁