І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Ногі нацягаць (навалачыць, дацягаць, давалачыць). Доўга ныцігаў ногі, узноў ляжыць, крекчыць. Нывалочыш ногі зь еткім здароўім. Дыцігала ногі, ляжыць пластом як гылавешка, ня ўзьверніцца. Дывалочыця ногі, зваліціся i ўся ваша помышч будзіць. Ног не пацягнуць. Аслабець. Пы тваім кармленні ног ні пыцягніш, а ня то ны баб уздумыіш. ГІыўбіваіціся так, дык скора ног ні пыцягніця, будзіця ліжаць, як гылыўня. Нож у сэрца. Душэўны боль, пакуты. Гаўрілу ўся ета тріпытня — нож у серца. Яму нашы кылячкі нож у серца, кажыцца, паеў ба, настолька завідлівый чылавек ува ўсём чыста. Нож у спіну. Здрада, подласць. Хто ж мог падумыць, што ён так зьдзелыіць, ета ж нам нож у сьпіну. Ноль без палачкі. Нішто, нікчэмнасць; не аўтарытэт. Мне твой Клім ноль біс палычкі. Длі яго дзядзька ноль біс палычкі, ён сам сабе гылыва, кругом поўный хызяін. Ноль уніманія. Абсалютная абыякавасць, безуважнасць. Што ні гыварі, на ўсё ноль уніманія. Як скажу, ноль уніманія, вухым ні вядзець. Носам к носу. Вельмі блізка. Тыц носым к носу i рысьціряліся абоя. Устреціліся носым к носу i глядзім адзіь ны днаго. Гл. Н ос к носу. Носа не высунуць. Вельмі непагодліва. Як ба хто пашоў у Яныўку, есьлі носа ня высунуць було. Льлець як зь відра, носа ня высуніш нікуды. Носа не паказываць. Не заходзіць, не з'яўляцца, не наведваць. Расьсердзіўся i носа ні пыказывыіць. Пасьледнія ўремя саўсім носа ні пыказывыюць. Зак. Носа не паказаць. Нада ж быць такім бяшчуствінным, ляжыць Аріна, свыя кроў, а ён дайжа носа ні пыкажыць. За столька ўремя носа ні пыкызаў, раз за год ні зайшоў. Гл. В а ч э й не п а к а з ы в а ц ь. Нос варочаецца (зварачываецца), ц я п np. Пра капрызлівыя, блазенскія паводзіны. Я ўжо i ні знаю дайжа, чаго ў цябе етык нос варочыіцца. У Кындрыша дужа лоўка нос варочыўся, дужа. Мы даўно відзім, што нос у цябе звырачывыіцца, усё табе ні ў лад i ўсё ні па-твойму. Нос к носу (у нос, з носам). Вельмі блізка. Устреціліся нос к носу i ні пагледзілі, я толька посьлі апомніў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бяшчўствінным, бўдзіць, зяўляцца, нікўды, падўмыць, уздўмыіш
1 👁
 ◀  / 297  ▶