І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Нічога не скажаш. Пра неабходнасць згоды, npa адсутнасць падстаў для пярэчання. Нічога ні скажыш, праўда, ён там быў. Нічога ні скажыш, кыбанчык ладный, можна браць. Нічога не стоіць. 1. Не мець ніяти вартасці. Што ты носісься зь естым бырахлом, тут усё нічога ня стоіць. 2. Не ўяўляцца цяжкім, складаным. Яму нічога ня стоіць лыпатнуць ізыком i пры Таньку, i пры Максіма. Нічога падобнага, запаз. Рашучае адмаўленне. Нічога падобныга, я гываріў саўсім пру другоя. Нічога падобныга, мы іх відзілі кулу Вульляны. Нічога сабе. 1. Нядрэнны, добры. Нічога сабе хлопіц, па-мойму, жыць яны будуць. Хатка нічога сабе, ны яе век хваціць. 2. Нядрэнна, добра. Нічога сабе зьдзелылі, падыгналі як нада, намшылі, мароз ня пройміць. Hi шагу. Не скрануцца. Раншы ого як насіўся, усю акругу апкылатырівыў, a адж жонкі цяперя ні шагу. Што нада паможч, ні шагу ня зьдзелыіць, усё дно'як ета длі яго саўсім чужоя. Hi шалох. Моўчкі, без рухаў. У мяне яны будуць ні шалох, яны мяне знаюць. Сядзелі ні шалох, як i ня тэя дзеці саўсім. Hi шатка ні валка. Пасрэдна, без асаблівых намаганняў. Андрей усігда адзінакыва дзелыіць: ні шатка ні валка. Ніякаю сілаю, адз., мн. Ніяк, нічым. Ніякыю сілыю ні атарьвеш Пітрыка ач Шуркі. Ніякыю сілыю ні паможыш. Ніякімі сілымі ні рызаб'еш. Ногі атваліваюцца (атнімаюдца), цяп., np., буд. Пра немагчымасць рухацца. Во дзесіць шагоў ступлю i ногі атвалівыюцца, большы йціць хуць здохні ні магу. Мы туды йшлі, дык у нас ногі атвалівыліся. Іціць к ім — ета ногі атнімаюцца. Зак. Ногі атваліліся (атняліся), np., буд. Ета ж нада, ногі атваліліся зы дарогу. Ня бойся, ні атвалюцца ногі, кылі i сходзіш. Столька пыхадзіўшы, ногі самі атнімуцца. Узмацн. Ногі паатваліваліся (паатваліліся, паатнімаліся, паатняліся), np., буд. У нас ногі пытвалівыліся, пакуль мы дыпляліся. Біс прівычкі ногі пытвалюцца у Шыркі ды ш Шырык пріціць. Дужа мне клопыт бальшэй, калі ў іх ногі пытнімаюцца. Hy што, ці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акрўгу, днояк, лыпатнўць, магў, ніятй, рызабеш
1 👁
 ◀  / 297  ▶