Hi божа мой. Нізавошта. Як гладзіш па шэрсьці, ішчэ так-сяк, а чуць што ні так, кініць-рініць, ні божа мой ня возьміцца. Hi большы ні меншы. Ніяк не менш, толькі гак. Пыдывай яму касьцюм як у Сямёна, ні большы ні меншы. Hi большы ні меншы, зразу сотнімі сныбжай. Hi бум-бум, вульг. Зусім нічога, ніякага разумения. У хызяйскіх дзілах яны ні бум-бум. Hi бум-бум ня петріць, што над ім сьмяюцца кругом. Hi былінкі ні пылінкі. Зусім нічога, ніякіх запасаў. Пыд вясну ні былінкі ні пылінкі ні астаецца, усё як пыд мятлу пыдбіраіцца. Што ты будзіш глядзець, кылі тама ні былінкі ні пылінкі німа. Hi бэ ні мэ [ні кукарэку]. Зусім нічога, ніякага ладу. Пычалі ў яго спрашывыць, дык ён нешта ні бэ ні мэ. Зь імі тулкуваць — ета ні бэ ні мэ ні кукареку. Hi бяльмеса, запаз. Зусім нічога, ніякага разумения. Hi бяльмеса ні пынімаіць, сколька ні тулкувалі. Hi бяльмеса твой Сыўчанок знаць ня будзіць. Hi вала ні кала. Нічога, ніякай маёмасці. Пріехылі, а тама ні выла ні кыла, абжывайся як хочыш. Сьпірва ні выла ні кыла ні було. Гл. H i к а л а н і дв а р а. Hi вашаму ні нашаму, адз., мн. Для ўсіх аднолькава, зусім аб'ектыўна. Луччы ты будзь ні вашыму ні нашыму. Луччы ўсігда так: ні вашым ні нашым, я ў вашу кашу ні мішаюся i пашлі вы знаіця куды. Ніводзін чорт, груб. Абсалютна ніхто. Ты ж нясі, ды каб ніводзін чорт ня відзіў, ато ўзноў стануць лыпытаць абы-што. Hi вума ні розума (розуму), неадабр. Ніякага разумения, ні кроплі разважнасці. Кылі ўжо ўрадзіўся, што ні вума ні розума, то й зьвякуіць такім, нічым ты яго ні пірядзелыіш. Паспробуй ты гываріць зь ім: ні вума ні розуму. Hi вуму ні серцу, кніжн. Hi для чаго. Ніякія пользы ня віджу ну вуму ні серцу. Hy што, кылі й пыглядзелі, там нічога ні вуму ні серцу ні було
Дадатковыя словы
абектыўна, бум-бўм, вяснў, зьвякўіць
1 👁