дзелыць, паішгі. Німа чаго дзелыць, прідзіцца рысказывыць. Нечага (няма чаго) дзяліць. Пра адсутнасць причины для разладу, сваркі. Нам с Танькыю нечыга дзяліць, мы ні разу ні сваріліся, ні лаіліся, а кылі куріца ны гарод ускочыць, дык што там такога. Пракопывым зь імі німа чаго дзяліць. Нечага (няма чаго) сказаць. Пра адсутнасць хоць якой-небудзь карысці. Нечыга скызаць, пріехыў, памог,— памог дык памог. Німа чаго скызаць, пріждала зьмены. Нечыга (няма чаго) цяраць. Пра гатоўнасць пайсці на любую рызыку. Цяперя ўжо нечыга ціряць, нада цягнуць ды кынца. Яму німа чаго ціряць, пойдзіць на што хочыш. Не чата (раўня) (каму), запаз. Непараўнальна больш знании або лепшы. Тама былі мушчыны ні чыта вам, i то нічога ні маглі прідумыць. Педька — хлопіц ні рыўня табе, ат яго плахога слова ні разу ні пачуіш. Не чорт бяды. Нядрэнна. Тута жыць ня чорт бяды, yce выгыды рядым. Ёй ня чорт бяды, троя мушчын у хаці, усё зы яе падзелыюць. Чорт бяды. Ці ім чорт бяды, кылі быгаства з горла прець. Не чуць жывога голасу. Жыць зусім адзінока, замкнута. Сідзяць там — ня чуюць жывога голысу. Зак. Не пачуць жывога голасу. Ікая ў яго жызьня, што жывога голысу ні пачуіць цэлымі днямі. Пысядзіш, што жывога голысу ні пачуіш, тады скажыш. Не чуць зямлі (ног) пад сабою. 1. Быць у вельмі добрым, радасным настроі. Сяньня іна ня чуіць зямлі пыц сабою: Грішычка пріехыў. Ног пыц сабою ат радысьці ня чуюць. 2. Вельмі шпарка бегчы, ісці. Гляджу — ліцяць, ня чуюць зямлі пыц сабою. Лётыюць, носюцца, ног ня чуюць пыц сабою. 3. Адчуеаць вялікую стомленасць. Як прівалокся ш Чавус, дык я зямлі пыц сабою ня чуў цэлыю нядзелю. За дзень так уходзісься, што ног пын сабою ня чуіш. Нешта нейкае, іран. Важная асоба, персона. Вот ужо нешта нейкыя іх Васіль, мне ён ці ёсьць, ці німа — усё
Дадатковыя словы
гляджў, кўріца, нўць, пачўіць, пачўіш
1 👁