даць голасу. Як різанула пы вычах нявесткыю, дык сьціх, зашыўся, за ўвесь вечыр ні пыдаў голысу. Айька Вірькяёнкыва работніца за ўсё дзяреўню, а голысу дужа нійдзе ні пыдаець, знаіць сабе цану. Параўн. П aд а в а ц ь гола с. Не па дароге (пуці) (з кім). Не разам, не сумесна, не ў згодзе. Сямёну ўчыцца нада, яму з вамі ні пы дарогі. Вупруўляйціся вы куды хочыця, мне з вамі ні пу пуці. Параўн. П а д а р о г е. Не паднімаць (не падымаць, не ўзнімаць) вачэй. Не глядзець ад сораму, збянтэжанасці. Праходзіць міма i ні пыднімаіць вачэй: стыдна. Нешта i Сашка вачэй ні пыднімаіць. Вун відзіш, сідзяць, вачэй ні пыдымаюць. Учора як руспусьціў язык, дык сыбаку було толька слухыць, а сяньня ні ўзьнімаіць вачэй. Зак. Не падняць (не ўзняць) вачэй. Валокся некуды ў тэй бок, вачэй iri пыдняў. Бокым, бокым i шмыгнула туды, ні ўзьыіла вачэй. Параўн. П а д н і м а ць в о ч ы. Не паднімаць (не падымаць, не ўзнімаць) галавы (галаву). 1. Цяжка хварэць. Ляжыць, другую нядзелю ні пыднімаіць гылавы. Так ліжаў летыся, што 'ні пыдымаў гылаву. Hi ўзьнімаіць гылавы столька ўремя, ні знаю, ці будзіць якоя луччыньня. 2. Саромецца. Hi пыднімаюць гылаву, у вочы людзям стыдна глянуць. Нешта нытваріў, што гылавы ні пыдымаіць. Цэлый дзень хадзіў, ні ўзьнімаў гылаву. Зак. Не падняць (не ўзняць) галавы (галаву). Засаромецца. Стыдна як чорту якому, ні пыдняў гылавы дайжа. Hi ўзьнялі гылаву i ні ўзглянулі дайжа, сколька ні дапытывыліся, што нытварілі. Параўн. П а д н і м а ц ь га л а в у. Не па днях, а па часах. Всльмі хутка (расці). Пырысяткі ны яду дужа харошыя i растуць ні пы днях, а пы чысах. Не пад сілу. Не па сродках, звыш магчымасцей, здольнасцей. Вам будзіць ні паць сілу такую стройку ўзьняць. Hi паць сілу адной справіцца с усім хызяйствым. Не па душэ. Не да спадобы. Тыкая табе ні пу душэ, табе каб пудоў на восім баба. Чуць што ні пу душэ, пакріўдзіцца, яму ж угадзіць — нада ого патход, хуць курсы прыхадзі. Параўн. П а д у ш э
Дадатковыя словы
гылавў, другўю, лўччыньня, різанўла, слў, цанў, шмыгнўла, ўзглянўлі
1 👁