І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Не к спеху. Не вельмі тэрмінова. Нам ня к сьпеху, мы й пыдажджом. Раз ня к сьпеху, то ніхай пыляжыць, посьлі возьміш. Табе жаніцца ня к сьпеху. Некуды (няма куды) вочы (вачэй) дзяваць. Пра адчуванне вялікага сораму. Як узяліся страміць с усіх бакоў, дык ім некуды було вочы дзіваць. Другому некуды було б вачэй дзіваць, а яму як з гуся выда. Цяперя німа куды вочы ац страму дзіваць. Еткій стыд, німа куды вачэй дзіваць. Зак. Некуды (няма куды) вочы (вачэй) дзець. Чаго ўжо яму некуды вочы дзець, што ён такоя зьдзелыў. Я й сам чуствыю, што ёй некуды вачэй дзець. Ім абоім німа куды вачэй дзець, разым жа тварілі. Гл. Н е й д з е в о ч ы д з я в а ц ь. Некуды (няма куды) дзявацца. Пра безвыходнасцъ. Ай, у нас тыкая дзяреўня, е ь і п ы д з і ць вольная мінута, дык некуды дзівацца. Дажыўся, што німа куды дзівацца. Некуды дзівацца, нада рысказывыць, як було. Німа куды дзівацца, прізнывайся. Зак. Некуды (няма куды) дзецца. А як мы асталіся ў сорык трецьцім, некуды було дзецца. Ныбярець, ныхвытаіць усяго ўсякыга, а тады, ой, німа куды дзецца. Пойміць, што некуды дзецца, дык рыскажыць. Пріціснулі, што німа куды дзецца, тады сызнаўся. Гл. Н е й д з е дз я в а ц ц а. Некуды (няма куды) дзяваць. Надзвычай мноеа. Дырагога дужа німа, ну простыга бырыхла у іх некуды дзіваць. Тріп'я німа куды дзіваць, дужа многа. Гл. Н е й д з е дз я в а ц ь. Не купіць (у каго). Пра безразважнасць i імгненнасцъ ва ўчынках. У Змітрыка ні купщь чаго хочыш, джвухніць з-зу вугла, i зьнясеш. Мыхла нейкыя, у яе ні купіць i пры цябе тріпануць. Не к урэмю. Не ў час. Што пад'ехылі, нічога, толька дужа ні к уремю пад'ехылі. Hi к уремю ета свытаўство. Не к чаму. Няма патрэбы. Не к чыму яго угыварівыць, усё рыўна ні паслухыіць. Не к чыму зьвязывыцца сы Стыхванёнкым. Не лезць (не іціць) у рот (горла, глотку). Не мецъ ніякай ахвоты да яды. Hi нада мне ні мылако тоя, ні каша, нічога мне ў рот ня лезіць. Еў, толька шчот што еў, нічога ня лезла ў горла. С самыга раньня ні агріша
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

джвўхніць, падехылі, паслўхыіць, тріпанўць, тріпя, чўствыю
0 👁
 ◀  / 297  ▶