Ірваць (вырываць) з рук. 1. Купляць вельмі ахвотна. Думыў, ці ўдасца як прыдаць, a толька ўзьнёс, дык з рук ірвалі. Hi хвастыйся ўжо, ні хвастыйся, ці найдзіцца хто такей тывар з рук вырываць. 2. Неадабр. Адбіраць апошняе. Якую тряпку як прідбаіць, то з рук ірвуць у яе зразу ca ўсіх бакоў. Зак. Вырваць з рук. 1. Ня ўмеіш ты прыдываць, у мяне пряма з рук вырвылі, c карзінкыю чуць ні зыбралі. 2. Што ні прістыряіцца, прібігаць i з рук вырвуць. Узмацн. Павырываць (павырваць) з рук. 1. Ты пыглядзеў ба, як сяньня капуста ішла, у мяне былі з рук пывырывалі. Айт, трілюдзь ты, з рук павырвуць, тут худзь ба як прыдаць астатнія мяшочыкі. 2. 3 рук пывырываць умеюць, ім жа нічога ні хвытаіць свайго. Быў троху прідбаў i таго i сяго, дык што, ці ён доўга папользывыўся, з рук павырвылі. Працягл.-фінальн. Нарваць з рук, 1. У цябе нарвуць з рук, толька ізыком прыдываць умеіш, a прідзіш — i будзіш айдзе ўбаку гарчэць. 2. Ну нарвуць яны з рук, даждуцца, калі-небудзь усё я ім выскыжу. Ірваць [на сабе]валоссе. Прыходзіць у адчай. Нечыга рваць валосься, біда-то тыкая — пырасёнык. Як пачула пра сына, пряма валосься ны сабе ірвала. Ірьвець ны сабе валосься: як мне жыць посьлі еткыга пазору. Зак. Парваць [на сабе] валоссе. Хто парвець валосься? — іна пру мужука пачула — каб дрогнула. Нада скызаць, i мы самі ні прідумьтім, як скызаць: пачуюць— парвуць ны сабе валосься. Працягл. Нарваць [на сабе] валоссе. Ішчэ нарьвець валосься, i адгарюіць, i аткукуіць. Сколька нырвалі иы сабе валосься, ажно збоку нільзя було глядзець, як яны убіваліся. Ірваць нервы. Выклікаць душэўныя мукі. Мне ён доўга ірваць нервы ня будзіць. Зак. Парваць нервы. Яны мне зы чатырі дні пырвалі нервы саўсім, а ты хочыш, каб я зь імі год дурілыся. Працягл.-фінсільн. Нарваць (дарваць) нервы. Нарвуць нервы, вот буду туріць с хаты піріц сабою, пряма мятлою пыганыю. Дырвалі нервы, атлушла сьпірва меншыга, а тады болыныга прыздравіла. Ірваць (разрываць, разарвываць) на часці (кускі). Завальваць рознымі просьбамі, даручэннямі. У Мыгілёў сыбіраюся, дык ірвуць ны часьці кажный сабе: i то купі, i то, i ета. Пряма ірвуць на кускі — i ка мне зайдзі
Дадатковыя словы
дўмыў, кўіць, парвўць, пачўла, пачўюць, прідўмьтім, чўла, ўбакў
3 👁