І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
На стрыжанай (смаленай) казе ехаць (каціць), неадабр., рэдкаўж. Невядома як дабірацца, але звычайна пехатой. Сыбірайся ўгышчаць, твае, кызалі, на стрыжыный казе едуць. Відзіш, іўляюцца, на стрыжыный казе коцюць. Ны смаліный казе ехылі ўчора пад вечыр, у пыл i па вушы. Іду с кустоў, а ён коціць наўстречу ны смаліный казе. Зак. На стрыжанай (смаленай) казе прыехаць (прыкаціць). Ну як жа, пры яго ўсе думылі, дыжыдалі: вот-вот на стрыжыный казе пріедзіць. Прікацілі на стрыжыный казе, атмуваюцца ны дваре. Ны смаліный казе пріедуць, тады ўжо ныглядзісься. Думыю, што там у іх такоя, ажно ета Андрей ны смаліный казе прікаціў. Гл. Н а к а з е е ха ць. На стрыжанай (смаленай) казе не пад'ехаць, груб., рэдкаўж. Невядома як падысці (да ганарлівага). Зяць у нычальстві, то ды яе на стрыжыный казе ні пад'ехыць. Ета табе ні з Ганныю, тута ны смаліный казе ні пад'едзіця. На стрыжанай (смаленай) казе пад'ехаць. Ну йдзі, можа на стрыжыный казе пад'едзіш. Дайжа ны смаліный казе пад'ехыць нілізя, во якея зыдачы. Гл. Н а к а з е не п а д 'е ха ць. На стрыжанай (смаленай) казе пад'язджаць, рэдкаўж. Груба дагаджаць. Сьпірва я ні пыняў, чаго яны сталі на стрыжыный казе пыд'іжджаць. У яго ўжо ў крыві такоя, каб ны смаліный казе к нычальству пыд'іжджаць. Г л. Н а к а з е па д 'я з д ж а ц ь. На стрыжанай (смаленай) казе паехаць, груб., рэдкаўж. Знікнуць пехатой. Са ўсімі людзямі ні зыхацелі, паехылі на стрыжыный казе. Січас ны смаліный казе паехылі, дыгыняй, калі хочыш. Гл. Н а к а з е па е х а ць. На стрыжанай (смаленай) казе праехаць (пракаціцца), неадабр., рэдкаўж. Заганарыцца зусім дробязнай справай, учынкам. Відзіш, на стрыжыный казе праехыў, дык ён стаў луччы ўсіх. Чаго ж ні зыдывацца, на стрыжыный казе прыкаціліся ўсёю бражкыю. Будзіць хвыстаўство большы некуды, як ны смаліный казе праедзіць. Сяньня ты к яму ні пуцступайея: ны смаліный казе прыкаціўся. Гл. Н а к а з е пр а е х а ц ь. Наступаць на горла (глотку). Груба, нахабна дамагацца. Зразу яшчо нічога, а тады дывай нуступаць усім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўшы, дўмылі, дўмыю, падедзіця, падедзіш, падехаць, падехыць, падязджаць, пыдіжджаць
1 👁
 ◀  / 297  ▶